Навагодняя казка для дарослых

Лента новостей

У навагодні цуд хочацца верыць не толькі дзецям, але і дарослым. Нават тым, хто сам ужо даўно стаў бабуляй ці дзядулем. Вось і ўдзельнікі міні-праекта ”Свет захапленняў” пастараліся, каб навагодняе свята стала для іх сапраўднай казкай. Увогуле, трэба заўважыць: чым больш існуе гэты праект, тым больш “абрастае” разнастайнымі мерапрыемствамі. А галоўнае, гэтым людзям усё больш цікава разам!
Навагодняе свята раскрыла новыя грані іх талентаў. Былі змайстраваны маскарадныя касцюмы, і разам з Дзедам Марозам і Снягуркай на свята завіталі розныя казачныя персанажы. На “салодкіх” сталах былі і прысмакі, прыгатаваныя самімі ўдзельнікамі, а ў зале праводзіліся конкурсы, адгадвалі загадкі, спявалі песні пра зіму і Новы год, рабілі выцінанкі і інш. Карацей кажучы, было весела, панаваў цудоўны настрой!
— Мы ўдзячны за падрыхтоўку казачнага свята загадчыцы аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Таццяне Аляксандраўне Астроўскай і спецыялісту гэтага аддзялення Алене Георгіеўне Вінаградавай, — гаворыць кіраўнік міні-праекта Г.І.Акунец.

Марыя ДРАПЕЗА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *