Жаночы “твар” аграрнай вытворчасці Бераставіччыны

Лента новостей Сельское хозяйство

Самыя шчырыя і добрыя словы хочацца сказаць у адрас усіх жанчын-сяльчанак, якія сваёй руплівай працай умацоўваюць дабрабыт гаспадарак Бераставіччыны, з’яўляюцца выдатнымі гаспадынямі і мамамі, падтрымліваюць цёплы агеньчык дамашняга ачага, клапоцяцца пра свае сем’і. На ўсё ў іх хапае душэўнай шчодрасці і цеплыні. Абаяльныя і прывабныя, яны паказваюць нам прыклад пазітыўных адносін да жыцця і немалой сілы волі. Няхай кожнай з іх спадарожнічаюць светлае каханне, моцнае здароўе, выдатны настрой, удача, дабрабыт і новыя здабыткі! Будзьце заўсёды прыгожымі і каханымі, дарагія сяльчанкі, шчасця вам!

Маргарыта Салыга, Таццяна Пячко, Святлана Адашчык, Антаніна Белянінік і Таццяна Земляная
Маргарыта Салыга, Таццяна Пячко, Святлана Адашчык, Антаніна Белянінік і Таццяна Земляная

РУСП “Масаляны”
Больш за тры дзясяткі гадоў таму прыехала ў нашы маляўнічыя мясціны з Гомельшчыны Вольга Гурчанка са сваім мужам-аграномам. Сям’і далі дом на зямлі, і “дабра ад дабра” людзі больш не шукалі. Брыгадзір жывёлагадоўчай фермы “Цэнтр Масаляны” пачынала тут некалі аператарам машыннага даення, тады тут утрымлівалася 340 кароў. Даілі іх на малакаправодзе, і было шмат нялёгкай ручной працы па доглядзе жывёлы. Зараз на аб’екце зроблена мадэрнізацыя. Ферма набыла новы выгляд. Калектыў тут дружны, людзі падтрымліваюць адзін аднаго.
Жывёлавод Ганна Болзан занята на гэтай ферме на дарошчванні маладняку. Жанчына вельмі стараецца. Яна прыехала ў гэтую моцную гаспадарку з мужам з неперспектыўнай вёскі з Ашмяншчыны, выбарам месца жыхарства задаволена. Давялося тады па прыездзе жанчыне папрацаваць і ў дзіцячым садзе памочнікам повара, затым у агародніцтве ў гаспадарцы. Было вельмі нялёгка. Ганна любіць жывёлу, на ферме “знайшла сябе”, таму ўкладвае душу ў сваю справу, а гэта самае галоўнае.

Вольга Гурчанка і Ганна Болзан
Вольга Гурчанка і Ганна Болзан

Аператары машыннага даення Маргарыта Салыга, Таццяна Пячко і Таццяна Земляная, жывёлаводы Антаніна Белянінік і Святлана Адашчык працуюць на новым малочнатаварным комплексе. У полі зроку гэтых старанных жанчын нарошчванне выпуску прадукцыі і павышэнне якасці малака. Захоўванне санітарыі, добры догляд за карміцелькамі даюць магчымасць дынамічна развіваць малочную жывёлагадоўлю. Усе аператары машыннага даення стараюцца, выконваюць тэхналагічныя патрабаванні. “Залатыя правілы” даярак даюць магчымасць атрымліваць высакаякаснае малако.
Жывёлавод Антаніна Белянінік выклікае да сябе шчырую павагу сваёй працавітасцю. З гарадскога пасёлка Бераставіца яна пераехала ў аграгарадок Масаляны, дзе ёй з трыма дочкамі далі дом на зямлі. Хатняя гаспадарка дапамагае сям’і ўмацаваць свой дабрабыт. Спачатку Тоня была цялятніцай і аператарам машыннага даення, а з 2014 года працуе жывёлаводам. Яна прыводзіць кароў на дойку, падсоўвае ім бліжэй кармы, каб жывёла добра наелася і давала многа малака, чысціць секцыі. У жывёлавода Святланы Адашчык такія ж абавязкі. Яна таксама вельмі стараецца.
Усе жанчыны РУСП “Масаляны” няхай прымуць самыя шчырыя віншаванні са святам 8 Сакавіка!
Нізкі ім паклон за сумленную працу, няхай папаў­няюцца малочныя рэкі, расце дабрабыт гэтай моцнай гаспадаркі!
СВК  імя Варанецкага

Ала Станеўская, Наталля Шуміла,  Вера Санько і Жана Янушка
Ала Станеўская, Наталля Шуміла,
Вера Санько і Жана Янушка

Пра жанчын флагмана аграрнай вытворчасці раёна намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК імя Варанецкага з вялікім вопытам работы Аліна Янушка выказваецца вельмі цёпла і прыязна:
— Нашы жанчыны асаблівыя. Зараз яны зусім не такія, як раней, бо сельская гаспадарка набыла новы сучасны выгляд, яна ідзе ў нагу з часам і з прагрэсам. У нас жадаюць працаваць маладыя, гэта адукаваныя спецыялісты з шырокім кругаглядам і высокім інтэлектам. Яны вучацца ў старэйшых калег,

Элеанора Талочка, Ірэна Шуміла  і Таццяна Швец
Элеанора Талочка, Ірэна Шуміла
і Таццяна Швец

удасканальваюць сваё ўменне, аддаюць увесь свой патэнцыял для ўмацавання агульнай справы, шчыра зацікаўлены ў дынамічным развіцці аграрнай вытворчасці. Кожны чалавек на сваім месцы стараецца, каб эканоміка гаспадаркі ўмацоўвалася, каб людзі цвёрда стаялі на зямлі і з упэўненасцю глядзелі ў заўтрашні дзень. Прывабны жаночы “твар” нашай гаспадаркі, упэўненасць спецыялістаў і працаўніц у сваіх

Аксана Бруханская і Марыя Барысок
Аксана Бруханская і Марыя Барысок

сілах, іх аптымізм сведчаць пра тое, што нават у няпростых эканамічных умовах мы ўмеем спраўляцца з цяжкасцямі і развівацца далей.

Іна Абуховіч, Алена Грышчанка і Святлана Бушуева
Іна Абуховіч, Алена Грышчанка
і Святлана Бушуева

Кожная жанчына няхай прыме шчырыя віншаванні з Днём 8 Сакавіка, светлым веснавым святам, калі абуджаецца прырода. Прыгажосці ім, жаночага шчасця, моцнага здароўя, далейшых плённых здабыткаў!
Эканаміст Святлана Бурневіч, вядучы эканаміст па аплаце працы Вера Санько, юрысконсульт Ала Станеўская, бухгалтары Аксана Бруханская, Марыя Барысок, Марына Губанава, Вікторыя Яхшыева, Наталля Шуміла, бухгалтар-касір Жана Янушка выконваюць няпростую работу. У лічбах, як у люстэрку, адлюстроўваецца змястоўная карціна эканамічнага жыцця сельгаскааператыва. Як звёны аднаго ланцужка, цесна звязаны ў перадавой гаспадарцы ўсе службы, кожная ўмацоўвае

Ганна Талочка і Дзіяна Молчун
Ганна Талочка і Дзіяна Молчун

агульнае цэлае. Па дасціпнай і адказнай працы дасведчаных спецыялістаў-жанчын можна аналізаваць сённяшні стан вытворчасці і ставіць планы на перспектыву. Іх высокі прафесіяналізм – залог далейшых поспехаў.
У СВК імя Варанецкага робяць стаўку на перспектыўны напрамак – малочную жывёлагадоўлю. Папаў­ненне малочных рэк і вытворчасць малака гатунку “экстра” залежыць ад майстэрства

Святлана Бурневіч, Марына Губанава і Вікторыя Яхшыева
Святлана Бурневіч, Марына Губанава і Вікторыя Яхшыева

спецыялістаў і працаў­нікоў. Упраўляючая новым малочнатаварным комплексам “Валотынь” Іна Абуховіч, аператары машыннага даення Алена Грышчанка і Святлана Бушуева, лабарант Таццяна Яскевіч сочаць за строгім захаваннем сучасных тэхналогій, паказваюць прыклад у рабоце. Жывёлаводы Ганна Талочка і Дзіяна Молчун добра даглядаюць рагуль, любяць жывёлу, стараюцца ўсё зрабіць, як мага лепш. На тэрыторыю гэтага сучаснага жывёлагадоўчага аб’екта прыемна зайсці, адразу відаць, што тут працуюць нераўнадушныя старанныя і адказныя людзі.

Таццяна Яскевіч
Таццяна Яскевіч

Сацыяльная сфера таксама пастаянна ў полі зроку ў СВК імя Варанецкага. У гэтага сельгаска­аператыва ў аграгарадку Вялікія Эйсманты ёсць свой магазін. Там дастойнае абслугоўванне пакупнікоў, некалькі ніжэйшыя цэны, чым у іншых магазінах. Загадчык Элеанора Талочка, прадаўцы Ірэна Шуміла і Таццяна Швец ствараюць добры настрой вяскоўцам.
Мясцовая зямля – менавіта тое цудоўнае месца, дзе хочацца жыць і працаваць, расціць дзяцей.
Ніна НАДДЭ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *