Папярэдзіць, каб прадухіліць

Общество

Прафілактычная работа з моладдзю па папярэджванні правапарушэнняў і злачынстваў праводзіцца пастаянна. Тым не менш, іх колькасць у гэтым годзе не толькі не зменшылася, але нават і павялічылася.
Часам маладыя людзі вельмі безадказна ставяцца да сваёй будучыні, не заўсёды задумваюцца аб тым, што і такія ўчынкі, як дэманстрацыя фізічнай сілы над слабейшымі, ужыванне ненарматыўнай лексікі, п’янства, могуць негатыўна паўплываць на іх далейшае жыццё. Бо за іх таксама прадугледжана адміністратыўная адказнасць.
Аб гэтым і іншых пытаннях па прадухіленні правапарушэнняў у маладзёжным асяродку ішла размова падчас сустрэчы намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама В.У.Майсюк з навучэнцамі Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, якія пражываюць у інтэрнаце (на здымку).
Далучыліся да размовы і выказалі сваё стаўленне да праблемы злачыннасці ў асяроддзі непаўналетніх і намеснік дырэктара па вучэбна — выхаваўчай рабоце ліцэя Н.А.Фёдарава, першы сакратар раённага камітэта БРСМ С.М.Ваўчок.

Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *