“Стокроткі” прэтэндуюць на ўдзел у фестывалі нацыянальных культур

Лента новостей

14Народны ансамбль польскай песні “Стокроткі” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы ў суботу, 21 лістапада, прыняў удзел у адборачным туры Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Лідзе.
Калектыў выканаў два творы і быў адзначаны дыпломам за паспяховы ўдзел у адборы. Вынікі выступленняў, якое ацэньвала рэспубліканскае журы на чале з мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча Міхаілам Дрынеўскім, стануць вядомыя пазней. Самыя яркія ўдзельнікі адборачнага тура прадставяць вобласць на ХІ Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне, які адбудзецца 3-4 ліпеня 2016 года.
Дарэчы, Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур з кожным разам становіцца ўсё больш маштабным і пашырае колькасць удзельнікаў. Калі ў першым фестывалі выступалі прадстаўнікі 11 нацыянальнасцей, то ў дзясятым – 36. Падобнага фестывалю няма ў іншых краінах. Ён дазваляе паказаць культуру і традыцыі свайго народа, дэманструе палітыку роўнасці ўсіх нацыянальнасцей.
Заснавальнікамі форума з’яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі, Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Гродзенскі аблвыканкам і гарвыканкам.

“Піліпка і Ведзьма”
21– назва казкі-жарту, з якой у чацвер, 26 ліс­тапада, на сцэне Бераставіцкага раённага цэнтра па культуры і народнай творчасці выступілі артысты Гродзенскага абласнога тэатра лялек.
Выступленне знакамітага ва ўсёй Беларусі і па-за яе межамі тэатра – сапраўдная падзея ў культурным жыцці раёна.
Выдатны акцёрскі ансамбль, вытанчаная сцэнаграфія, сучасная канцэптуальная рэжысура, глыбока гуманістычныя і філасофскія спектаклі робяць Гродзенскі абласны тэатр лялек адным з самых цікавых і адметных тэатраў не толькі нашай краіны.
22Артысты выступілі перад самай непасрэднай аўдыторыяй – выхавальнікамі Бераставіцкага дзіцячага ясляў-сада, пачаткоўцамі Вялікабе­раставіцкай і Малабераставіцкай сярэдніх школ і Канюхоўскіга ясляў-сада – сярэдняй школы. І, трэба адзначыць, па тым, з якім настроем яны ўспрымалі дзейства, па іх пазітыўных эмоцыях, можна меркаваць, што пастаноўка спадабалася юным гледачам.
Дарэчы, спектакль ішоў на беларускай мове. Пастаноўка цікавая, вясёлая і, да таго ж, намінант Сусветнага Пражскага фестывалю тэатраў лялек у намінацыі “Лепшы арыгінальны спектакль” (2006 г.), удзельнік міжнародных фестываляў тэатраў лялек у Польшчы, Літве, Сербіі.

Хор ветэранаў “Памяць сэрца” выступіў у ліцэі
Народны хор ветэранаў вайны і працы “Памяць сэрца” Бераставіцкага раённага цэнтра па культуры і народнай творчасці на мінулым тыдні выступіў перад навучэнцамі Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.
Канцэртная праграма калектыву – разнастайная. Гэта і ваенна-патрыятычныя творы, і народныя. Былі прадстаўлены сольныя выканаўцы – Нэлі Касьян, Уладзімір Сізоў, Ала Лагода, Соф’я Конік, а таксама дуэты, жаночая і мужчынская вакальныя групы хору. Выступілі і чытальнікі Яўгенія Дзяжко, Таццяна Якімовіч, Георгій Страха.

Ушанавалі працаўнікоў
сельскай гаспадаркі
Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці быў адзначаны ў гаспадарках раёна шэрагам канцэртаў і святочных мерапрыемстваў.
Так, у аграгарадках Пагранічны, Макараўцы і Вялікія Эйсманты з канцэртамі выступілі ўдзельнікі аматарскай творчасці і работнікі культуры Бераставіцкага раённага цэнтра па культуры і народнай творчасці. У аграгарадку Масаляны да іх далучыліся артысты Тэатра гумару “Канкан” і вучні Масалянскага ясляў-сада- пачатковай школы. У аграгарадках Алекшыцы і Пархімаўцы канцэрты былі падрыхтаваны мясцовамі работнікамі культуры і самадзейнымі артыстамі.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *