Наша зямлячка Кацярына Ганчарова пабывала на фестывалі Ганны Герман у Маскве

Актуально Культура

01На сцэне Маскоўскага дзяржаўнага музычнага тэатра «Руская песня» пад кіраўніцтвам Надзеі Бабкінай 19 лістапада адбыўся фінальны тур II Міжнароднага фестывалю «Мы эхо друг друга …», прысвечанага творчасці Ганны Герман. У складзе беларускай дэлегацыі ў фестывалі прыняла ўдзел наша зямлячка, двойчы лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, фіналістка Рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі» Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, метадыст па аматарскіх аб’яднаннях Бераставіцкага раённага цэнтра па культуры і народнай творчасці Кацярына Ганчарова.

1 02 2 IMG_1207 IMG_1282 IMG_1287 IMG_1300 IMG_1362 JWeLwhXhKhkІдэя стварэння фестывалю, прысвечанага творчасці польскай спявачкі, належыць двум грамадскім арганізацыям – Саюзу жанчын Расіі і Лізе польскіх жанчын. Асноўная яго мэта: умацаваць і ўзбагаціць міжнародныя сувязі народаў Расіі і Польшчы, стварыць умовы для фарміравання адзінай культурнай прасторы на тэрыторыі гэтых краін. Беларусь далучылася да дадзенага праекта ўпершыню.
Беларускую дэлегацыю канкур­сантаў на чале са старшынёй Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, членам Праўлення грамадскага аб’яднання «Бела­рускі саюз жанчын» Наталляй Аўдзеевай прадстаўлялі, акрамя Кацярыны, яшчэ адна ўдзельніца Рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі» ФПБ Вольга Новікава, а таксама яго арганізатары Глеб Лапіцкі (начальнік галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарата Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі) і Арцём Ігнаценка (начальнік упраўлення па распрацоўцы і рэалізацыі спецыяльных праектаў галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарата Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі).
Адкрыла міжнародную творчую сустрэчу старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка, якая падкрэсліла, што фестываль у Маскве стаў магчымым дзякуючы паспяховаму супрацоўніцтву расійскіх, польскіх і беларускіх жанчын, а сам ён з’яўляецца прыкладам народнай дыпламатыі, для якой няма межаў. Са словамі прывітання да арганізатараў і ўдзельнікаў фестывалю звярнулася кіраўнік Федэральнага агенцтва па справах СНД, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве Любоў Глебава. А кіраўнікі жаночых арганізацый Польшчы і Расіі Альдона Міхаляк і Кацярына Лахава далі старт фінальнаму конкурсу фестывалю.
20 маладых вакалістаў выканалі на розных мовах самыя вядомыя творы з рэпертуару Ганны Герман – артысткі, чыя творчасць і сёння адклікаецца цяплом, пяшчотай і верай у дабро і каханне ў сэрцах людзей розных пакаленняў.
– Прадстаўляць Беларусь на такім прэстыжным творчым мерапрыемстве для мяне вялікі гонар, – дзеліцца Кацярына Ганчарова. – Я атрымала шмат яркіх эмоцый і незабыўных уражанняў ад сустрэч з вядомымі расійскімі выканаўцамі і музыкантамі. У журы конкурсу – народны артыст Расіі Леў Лешчанка, актрыса, выканаўца ролі Ганны Герман у фільме «Таямніца белага анёла» Ёанна Маро, заслужаны артыст Расіі Сімон Асіашвілі, намеснік старшыні Лігі польскіх жанчын Сыльвія Ружыцка-Ярось, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Лора Квінт і польскі спявак Анджэй Фрайндт.
Мы выступалі на адной сцэне з Надзеяй Бабкінай, Львом Лешчанкам, Ілонай Бранявіцкай і Арчы. Конкурсныя нумары выконвалі пад суправаджэнне народнага ўзорнага аркестра Расійскіх чыгунак пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Аляксандра Данільчанкі. Чулы, пранікнёны і высокапрафесійны акампанемент музыкантаў заслугоўвае, вядома ж, асаблівай падзякі.
Заняць прызавое месца мне, на жаль, не ўдалося, паколькі перавага, у асноўным, была адда­дзена выканаўцам з акадэмічным вакалам, але ўжо нават сам удзел у гэтым фестывалі – вялікі поспех для мяне.
Па выніках фестывалю Кацярына Ганчарова ўдастоена дыплома конкурсу за выкананне песні «Застанься».
Падчас знаходжання беларускай дэлегацыі адбыўся таксама шэраг афіцыйных сустрэч з прадстаўнікамі кіраўніцтва Савета Федэрацыі, Саюза жанчын Расіі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігарам Петрышэнкам, польскай дэлегацыяй.

Святлана Ганчарова



1 комментарий по теме “Наша зямлячка Кацярына Ганчарова пабывала на фестывалі Ганны Герман у Маскве

  1. Браво Гончаровы! Знай наших, Берестовицких!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *