СВК «Цецяроўка»: Дзякуй за працу, шаноўныя!

Лента новостей

Аляксандр Кухарчык
Аляксандр Кухарчык

Хлеб спрадвеку – усяму галава, а праца на зямлі – адна з самых цяжкіх, але і  пачэсных. Немагчыма ўявіць наша жыццё без той грунтоўнай спрадвечнай асновы, якую даюць нам нашы аграрыі. Наш стол у святы і будні – своеасаблівы вынік напружанай працы вяскоўцаў. За духмяны хлеб і “да хлеба” мы нізка кланяемся ім! Руплівыя рукі нашых аграрыяў пахнуць хлебам і малаком. З прафесійным святам вас, шаноўныя! Няхай спадарожнічаюць вам  добрае спрыяльнае надвор’е, бадзёрасць, прыемны настрой, моцнае здароўе, шчасце і ўдача! Няхай кожны год  важкім будзе залаты колас,  папаўняюцца малочныя рэкі, расце дабрабыт гаспадаркі і кожнай сям’і!

У СВК “Цецяроўка” 6380 гектараў ворыва, пад збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гэтым годзе тут было адведзена 3018 гектараў разам з кукурузай на зерне, пад цукровыя буракі адвялі 300 гектараў. Спёка ў гэтым годзе перашкодзіла сабраць чаканы багаты ўраджай. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых з кукурузай у гэтым сельгаскааператыве склала амаль 44 цэнтнеры з гектара. Рапс, якога тут пасеялі 400 гектараў, даў прыкладна 22 цэнтнеры з гектара.
У СВК “Цеця­роўка” добрая матэ­рыяльна-тэхніч­ная база. Тут 13 зерне­ўбо­рачных кам­байнаў, 3 корма­ўборачных, дастаткова энерганасычаных трак­тароў. Меха­ні­затары ў гэтым сельгаскааператыве – традыцыйна “моцнае звяно”. Яны берагуць тэхніку, добра яе даглядаюць, каб доўга служыла. Амаль 40 гадоў аддаў нялёгкай працы ў сельскай гаспадарцы Аляксандр Кухарчык. Ён мясцовы, як

Аляксандр Некала
Аляксандр Некала

кажуць, “дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся”. Самыя адказныя віды работ давяраюць яму, бо ведаюць, што гэты старанны і вопытны механізатар не падвядзе. Якасць работ яго бездакорная. Палі, апрацаваныя яго ўмелымі рукамі, роўныя і прыгожыя. На сяўбе і ў гарачы час жніва можна палюбавацца на яго ўзорную работу. Аляксандр Мікалаевіч прысвяціў жыццё сельскай гаспадарцы, знайшоў сябе, з яго бяруць добры прыклад маладыя механізатары.
Вялікі стаж работы і ў механізатара Аляксандра Некала. Ён працуе на кормараздатчыку, абслугоўвае жывёлагадоўчыя фермы. Аб’ём работ ў яго вялікі. Каб была аддача, жывёлу трэба добра карміць і даглядаць. Механізатар гэты – майстар сваёй справы, вопытны і дасціпны чалавек, яго паважаюць у калектыве.
Прыемна адзначыць, што валавы надой у СВК “Цецяроўка” за 10 месяцаў гэтага года на 585 тон большы, чым за адпаведны перыяд мінулага года, і склаў 7132 тоны. Надой на карову павялічыўся на 212 кілаграмаў і дасягнуў 4925 кілаграмаў. Гэта добры паказчык у параўнанні з многімі гаспадаркамі рэспублікі. На малочнатаварных комплексах “Кватары” і “Рудаўляны” ўтрымліваюцца каровы перспектыўнай галшцінскай пароды. Вытворчасць тут вядзецца па сучасных эфектыўных тэхналогіях. У жывёлагадоўлі працуюць нераўнадушныя людзі, якія любяць жывёлу. Заатэхнік-селекцыянер Ірына Андрэева закончыла Гродзенскі аграрны ўніверсітэт, працуе з душой. Яна клапоціцца пра раскрыццё генетычнага патэнцыялу жывёлы, павышэнне надояў. Справу сваю любіць, людзі не спыняюцца на дасягнутым, калектыў упэўнена крочыць наперад. Вытворчасць малака вельмі выгадная. Рэнтабельнасць да канца года малочнай сыравіны чакаецца ў гэтай гаспадарцы на ўзроўні 40 працэнтаў.

Ірына Андрэева
Ірына Андрэева

СВК “Цецяроўка” вызначаецца ста­більнай работай. Пра людзей тут клапоцяцца, забяспечваюць камфортным жыллём. У сельгаскааператыў ідуць працаваць маладыя. Аграрныя прафесіі будуць запатрабаваныя заўсёды. Няхай мацнее калектыўная гаспадарка, багацеюць людзі!

Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *