У Бераставіцы прайшла сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі

Актуально Общество

IMG_363729 кастрычніка ў зале Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў прайшла сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, якія ў гэтым годзе прыступілі да працы ў арганізацыях, установах і сельгаскааператывах Бераставіччыны.
IMG_3649 IMG_3661 IMG_3676 IMG_3689 IMG_3691 IMG_3697 IMG_3707 1 IMG_3708 IMG_3719 1 IMG_3722 IMG_3728 1 IMG_3738 IMG_3741 IMG_3745 IMG_3748 IMG_3757 IMG_3763 IMG_3767 IMG_3778 IMG_3788 1 IMG_3792Такія мерапрыемствы сталі ўжо традыцыйнымі, яны даюць магчымасць маладым людзям не толькі пазнаёміцца з кіраўніцтвам раёна, але і абмеркаваць на самым высокім узроўні тыя пытанні, якія ўзнікаюць у іх на пачатку працоўнага шляху.

Сёлета на Бераставіччыну пры­ехалі працаваць па размеркаванні 93 выпускнікі вышэйшых і сярэд­ніх спецыяльных навучальных устаноў, гэта даволі вялікая “армія” маладых спецыялістаў, і мясцовыя ўлады зацікаўлены ў тым, каб яны замацаваліся ў нашым раёне.
На сустрэчы з маладымі спе­цыялістамі прысутнічалі старшыня раённага выка­наўчага камітэта Антон Кулісевіч, яго намеснікі Дзмітрый Кадргулаў, Сяргей Чыкун, Ала Заміроўская, Аляксандр Рахуба, кіраўнік спраў райвыканкама Жанна Агар, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Павел Панкевіч, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Зоя Семянюк, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Віталій Ляховіч.
Старшыня райвыканкама Антон Кулісевіч прывітаў маладых спецыялістаў, паабяцаў ім неабходную падтрымку, расказаў аб спецыфіцы Бераставіцкага раёна і аб перспектывах яго развіцця.
Бліжэй пазнаёміцца з Бера­ставіччынай маладым людзям дапамог відэафільм аб нашым раёне.
Па чарзе на сцэну запрашаліся маладыя спецыялісты з розных галін народнай гаспадаркі, для іх гучалі словы пажаданняў і наказаў ад кіраўніцтва раёна і ўручаліся памятныя падарункі.
Сваімі ўра­жаннямі аб працы ў Бераставіцкім раёне, а дакладней, у СВК “Алекшыцы”, падзяліўся з прысутнымі Аляксандр Кладко, аграном-аг­ра­­хімік гэтай гас­падаркі, які ўжо год адпрацаваў на Бераставіччыне.
Малады спецыяліст гімназіі аг.Пагранічны Ілона Гайдэль выказала задавальненне ад таго, што была размеркавана ў Бераставіцкі раён, і расказала аб падтрымцы, якую ёй аказалі калегі і адміністрацыя гімназіі.
Са словамі наказу да маладых спецыялістаў звярнуўся начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Павел Панкевіч, які 25 гадоў назад прыехаў па размеркаванні на Бераставіччыну і застаўся тут назаўсёды.
У маладых людзей была магчымасць задаць хвалюючыя пытанні кіраўніцтву раёна, і яны ёй скарысталіся. У прыватнасці, гучалі пытанні аб будаўніцтве новых аб’ектаў і жылля ў Бераставіцкім раёне, аб памеры сярэднямесячнай заработнай платы ў раёне, аб запатрабаваных спецыяльнасцях, аб вырашэнні жыллёвага пытання, выказвалася падзяка за арганізаванае мерапрыемства.
Усе маладыя спецыялісты атрымалі падарункі ад кіраўніцтва раёна як напамін аб гэтай сустрэчы, акрамя таго былі разыграны дадатковыя прызы і сертыфікат на квартальную падпіску на “Бераста­віцкую газету”, які ўручыла галоўны рэдактар газеты Зінаіда Самкова.
Работнікі культуры пада­рылі прысутным узнёслы настрой і пара­давалі цу­доўнымі канцэртнымі нума­рамі.
Яшчэ адным падарункам для маладых спецыялістаў у гэты дзень стала экскурсія ў Музей Вавёркі.

Ірына МІКЛАШ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *