У Бераста­віцкай раённай бібліятэцы адбылася прэм’ера тэматычнай выставы

Лента новостей

27Напярэдадні Дня маці ў Бераста­віцкай раённай бібліятэцы адбылася прэм’ера выставы “Мама, маці, матуля..!”.
Першы раздзел выставы “Слова пра жанчыну-маці” прадстаўляе наведвальнікам бібліятэкі выданні, у якіх атрымала адлюстраванне дарагая і блізкая кожнаму чалавеку тэма – тэма жанчыны-маці. Гэта, перш за ўсё, зборнікі паэзіі “Мама, маці, матуля…”, “Дзень добры, мама!”, у якія ўвайшлі лепшыя вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя маці. Цудоўныя паэтычныя радкі прысвяцілі жанчыне-маці Анатоль Грачанікаў і Міхась Пазнякоў, Людміла Рублеўская і Раман Тармола-Мірскі, Аркадзь Куляшоў і многія іншыя. Тэму прадаўжае кніга Уладзіміра Ліпскага “Мама (малітва сына)” – споведзь душы аўтара.
Зборнікі “Мама” і “Мать” прадстаў­ляюць нам лепшыя творы рускіх і савецкіх пісьменнікаў і паэтаў пра маці. Пранікнёныя радкі Льва Талстога і Максіма Горкага, Мікалая Някрасава і Аляксандра Твардоўскага, Расула Гамзатава і Мікалая Рыленкова дапамагаюць нам лепш разумець і цаніць нашых матуль.
Другіі раздзел выставы “Вобраз Багародзіцы ў іканапісе” прысвечаны тэме адлюстравання вобраза Дзевы Марыі ў іканапісе. Тут увазе чытачоў прадстаўлены выяўленчы матэрыял – ілюстрацыі праваслаўных ікон Маці Божай. Кніга “Праваслаўныя святы” знаёміць нас з асноўнымі святамі рускай праваслаўнай царквы, у тым ліку прысвечанымі Божай Маці.
Тэматычная папка “Да Дня маці” складзена з матэрыялаў перыядычнага друку, а таксама сцэнарных распрацовак да гэтага свята.
Валянціна Чыкун, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Бераставіцкай
раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *