Выбары на Бераставіччыне праходзілі з актыўным канцэртным суправаджэннем

Лента новостей

14 13Такая значная дзяржаўная падзея, як выбары Презідэнта Рэспублікі Беларусь, праходзіла на Бераставіччыне з актыўным кацэртным суправаджэннем. Работнікі культуры, якія да слова сёння адзначаюць сваё прафесійнае свята, і народныя калектывы раёна пабывалі з канцэртнымі праграмамі на выбарчых участках для галасавання ў кожным аграгарадку, а таксама на трох участках у райцэнтры.

Так, узорны духавы ансамбль “Tutti” Бераставіцкай ДШМ даў два канцэрты на Савецкім №3 і Школьным №2 участках для галасавання ў Вялікай Бераставіцы. А народны інструментальны ансамбль “Вереск” Пагранічнага філіяла школы мастацтваў выканаў папулярныя эстрадныя мелодыі і мелодыі з кінафільмаў на Ленінскім участку для галасавання №1 гарпасёлка. Народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” і эстрадныя выканаўцы Бераставіцкага цэнтра культуры і народнай творчасці праехалі з канцэртнымі нумарамі па аграгарадках Кватары, Пагранічны, Пархімаўцы, Малая Бераставіца і Алекшыцы.

Калектывы аматарскай творчасці сельскіх філіялаў па культурна-дасугавай дзейнасці таксама правялі асноўны дзень галасавання ў творчых паездках і выступленнях.

Святлана Ганчарова, фота Аляксандры Каравай



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *