І карысныя веды, і адпачынак

Лента новостей

Даўняе трывалае супрацоўніцтва наладжана паміж дзіцячай бібліятэкай-філіялам Бераставіцкай РЦБ і Вялікабераставіцкай СШ. А найбольш актыўнае і плённае — з выхавальнікамі групы падоўжанага дня і іх выхаванцамі-пачаткоўцамі. Сустрэчы ў дзіцячай бібліятэцы праходзяць кожны тыдзень. Бібліятэкары знаёмяць вучняў з навінкамі літаратуры і перыёдыкі, тым больш, што і адпаведная выстава новых кніг пад назвай “Пачытай мяне!” дзейнічае ў чытальнай зале. Дзеці з задавальненнем слухаюць урыўкі з найбольш цікавых твораў, а яшчэ вельмі любяць глядзець мультфільмы і дзіцячыя прыгодніцкія фільмы і казкі, якіх нямала ў медыатэцы філіяла. Наведвальнікам групы падоўжанага дня такія сустрэчы прыносяць і карысць, і адпачынак.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *