Прэміі для выдатнікаў вучобы ад ААТ “Малочны Мір”

Лента новостей

26Па добрай традыцыі перад пачаткам новага навучальнага года адкрытае акцыянернае таварыства “Малочны Мір” урачыста ўшаноўвае дзяцей сваіх працаўнікоў, якія вучацца на “выдатна”.
Вось і сёлета 27 жніўня ў актавым зале ААТ “Малочны Мір” адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню ведаў, у час якога выдатнікі вучобы атрымалі грашовыя прэміі ад прадпрыемства, на якім працуюць іх бацькі.
На ўрачыстасці прысутнічалі і дзеці працаўнікоў бераставіцкіх філіялаў ААТ “Малочны Мір”- СВП “АграМір” і вытворчага цэха “Бераставіца”.
Грашовыя прэміі за выдатную вучобу атрымалі 6 вучняў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, бацькі якіх працуюць у СВП “АграМір”: Аляксандр Гутоўскі, Ірына Патурынская, Аляксандра і Вольга Пялецкія, Агаф’я Тапарыўская і Вольга Янучак.
Сярод дзяцей працаўнікоў вытворчага цэха “Бераставіца”, якія закончылі мінулы навучальны год на “выдатна” — Кацярына Мілюк, Ульяна Сулаўка, Віталій і Кірыл Чорныя, Аляксей Кажэўнікаў, Вольга Гурын, Кірыл Жлабовіч з Вялікабераставіцкай СШ, Алена Ярашэвіч (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы) і Дзмітрый Гойлік (СШ №3 г.Свіслач).
З прывітальным словам да дзяцей сваіх працаўнікоў звярнулася генеральны дырэктар ААТ “Малочны Мір” Марына Анікеева, якая пажадала ім далейшых поспехаў і імкнення да самаўдасканалення.
Калектыў мастацкай сама­дзейнасці прадпрыемства падрыхтаваў для сваіх гасцей канцэрт і тэатралізаваную пастаноўку казкі “Залаты ключык”.
Завяршылася мерапрыемства дэгустацыяй прадукцыі, якую выпускае ААТ “Малочны Мір”.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *