Артысты і народныя майстры Бераставіччыны ўдзельнічалі ў «Свіслацкім кірмашы»

Лента новостей

47У рамках праграмы транс­гранічнага супрацоўніцтва «Латвія-Літва-Беларусь” і згодна з праектам «Супрацоўніцтва і культурны дыялог гарадоў Укмерге і Свіслач” 29 жніўня ў г. Свіслач трэці ўжо раз праходзіла рэгіянальнае свята «Свіслацкі кірмаш”.

Удзел у ім прынялі і прадстаўнікі Бераставіцкага раёна. Найперш гэта – артысты і народныя майстры. У ліку лепшых самадзейных калектываў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей перад суседзямі-свіслачанамі і шматлікімі гасцямі свята выступаў народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” (маст.кіраўнік Юрый Заяц). Артысты прадставілі дваццацімінутную канцэртную праграму і атрымалі шчырыя апладысменты слухачоў за высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, кантакт з публікай і харызму, якая заўсёды вызначае нашых “Бераставіцкіх музыкаў”.
У выставе-продажы вырабаў народных майстроў Гродзеншчыны і Брэстчыны, а таксама майстроў з Рэспублікі Польшча свае саламяныя і гліняныя вырабы, роспіс па дрэве, дробную кераміку, тапіары і іншае прадстаўлялі дырэктар Бераставіцкага Дома рамёстваў, майстар саломапляцення Тамара Касьян і кіраўнік гуртка Наталля Галавач. Былі прадстаўлены таксама тканыя посцілкі і дываны майстрых нашага раёна. Традыцыйна дзейнічала бяспройгрышная латарэя. Акрамя гэтага, Тамара Мікалаеўна праводзіла майстар-клас па саломапляценню. І жадаючых засвоіць азы гэтага рамяства аказалася нямала. Дарэчы, выстава бераставіцкіх майстроў заўсёды выклікае ў людзей цікавасць, а іх прыгожыя вырабы ахвотна раскупляюцца.
Для даведкі: свята “Свіслацкі кірмаш” праводзіцца з 2013 года з мэтай захавання і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны, стымулявання трансгранічнага турызму, папулярызацыі нацыянальных традыцый сярод насельніцтва. Штогод арганізатары прадстаўляюць рэканструкцыю Свіслацкага Успенскага кірмашу, які ўпершыню адбыўся ў 1792 годзе дзякуючы графу Вінцэнту Тышкевічу, сенатару Вялікага Княства Літоўскага, тагачаснаму ўладальніку мястэчка.
Сёлета на свята ў Свіслач завіталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Коханаў, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Генадзь Давыдзька, прыехалі дэлегацыі з Польшчы, Літвы, Латвіі.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *