У бібліятэках Бераставіцкага раёна праводзяцца мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства

Культура Лента новостей

“Сакрэты кніжнага лета”
У Лішкаўскай сельскай бібліятэцы былі падведзены вынікі конкурсу летняга чытання “Сакрэты кніжнага лета”. У якасці ўзнагароды для ўсіх удзельнікаў конкурсу была арганізавана паездка на пагранзаставу «Сямёнаўка». Наведаўшы заставу ўпершыню, хлопчыкі і дзяўчынкі засталіся пад вялікім уражаннем ад убачанага. Дзеці даведаліся, як правільна “чытаць” сляды, як арыентавацца на мясцовасці. Юных чытачоў уразілі цікавыя факты з гісторыі пагранічных войск і “выступленне” чатырохногіх сяброў пагранічнікаў. Безумоўна, ім надоўга запомніцца гэта экскурсія і магчыма ўжо цяпер у некаторых з іх з’явіцца мара звязаць свой лёс з прафесіяй пагранічніка.

05“Слаўныя мясціны Бераставіччыны”
Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі прапанавалі сваім юным чытачам літаратурна-гістарычнае падарожжа “Слаўныя мясціны Бераставіччыны”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй Вялікай Бераставіцы, з біяграфіяй яе знакамітых людзей, з помнікамі архітэктуры, з легендамі і паданнямі, назвамі вуліц. Вялікую цікавасць у школьнікаў выклікалі вершы, прысвечаныя нашаму мястэчку.
“Необъятен и велик мир волшебных мудрых книг”
Чарговая сустрэча адбылася ў чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі з наведвальнікамі прышкольнага аздараўленчага лагера Вялікабераставіцкай СШ. Бібліятэкар Данута Лагада правяла для іх літаратурнае падарожжа “Необъятен и велик мир волшебных мудрых книг”. Дзеці з энтузіязмам адказвалі на прапанаваныя пытанні, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, адгадвалі загадкі. Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна.

Пазнаёміліся з творчасцю гродзенскага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка
02Чытачы дзіцячай бібліятэкі былі запрошаны ў чытальную залу на гульню-падарожжа “Край цудаў, казак і буслоў” па кнізе Уладзіміра Ягоўдзіка “Сем цудаў Беларусі”. Разам з загадчыцай дзіцячай бібліятэкі Аксанай Кумпель дзеці адправіліся ў незвычайнае падарожжа і даведаліся пра крыж — святыню Еўфрасінні Полацкай, “Біблію” Францыска Скарыны, атрымалі шмат цікавых звестак пра гісторыю Белавежскай пушчы і ўзнікненне Сынкавіцкай царквы, пра знакамітыя слуцкія паясы, нясвіжскі палац, Статут Вялікага Княства Літоўскага.

Людміла Рублеўская –
дзецям
У чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту адбылося мерапрыемства па творчасці сучаснай беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Дзеці пазнаёміліся з казачным светам герояў кніг аўтара, з біяграфіяй пісьменніцы. А напрыканцы сустрэчы з задавальненнем адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны.

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *