Ільготны рэцэпт: на месяц ці на паўгода?

Лента новостей

— пад такім загалоўкам была змешчана ў нашай газеце рэпліка чытача. Рэдакцыя атрымала адказ галоўнага ўрача ЦРБ С.З.Сарасека. Вось што ён патлумачыў:
– 15 верасня 2010 года Саветам Міністраў РБ была прынята пастанова №1323 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў РБ ад 30 лістапада 2007 года №1650”. Яна распрацавана для ўдасканалення аказання амбулаторна-паліклінічнай дапамогі насельніцтву, забеспячэння яе даступнасці і якасці, зніжэння працоўнай нагрузкі на ўрачоў пры выпісванні лекаў, якія адпускаюцца бясплатна і на льготных умовах.
Пастановай прадугледжваецца магчымасць адначасовага выпісвання рэцэптаў пацыентам, якія маюць хранічныя захворванні і льготы на атрыманне лякарстваў на перыяд да 6 месяцаў, за выключэннем наркатычных, псіхатропных рэчываў і этылавага спірту, на якія ўстаноўлены нормы аднаразовай рэалізацыі, вызначаныя Інструкцыяй аб парадку выпіскі рэцэпта ўрача.
Пры выпісцы лекавага сродку, які адпускаецца бясплатна і на льготных умовах і прызначаны на курс лячэння да 6-ці месяцаў, міністэрствам аховы здароўя рэкамендуецца рабіць гэта на шасці рэцэптурных бланках з тэрмінам дзеяння кожнага рэцэпта 1 месяц. У гэтым выпадку ў медыцынскай карце амбулаторнага хворага ўрачом робіцца арыфметычны падлік колькасці доз лекавага сродку (таблетак, капсул, ампул і г.д.), неабходнага на курс лячэння тэрмі-нам да 6 месяцаў. Урач павінен азнаёміць пацыента са зробленым у яго медыцынскай карце разлікам, а затым выпісаць адначасова 6 рэцэптаў. Пры гэтым у кожным з іх выпісваецца колькасць лекавага сродку, прызначанага для прымянення на працягу 1 месяца і ўказваецца тэрмін дзеяння рэцэпта.
У медкарце амбулаторнага хворага робіцца запіс аб выпісцы пацыенту 6 рэцэптаў, указваюцца іх нумары. Пацыент распісваецца ў тым, што ён азнаёмлены са зробленым разлікам і што ім атрыманы рэцэпты на лекі, разлічаныя на 6-месячны курс лячэння. Урач вызначае для пацыента дату наступнага планавага наведвання амбулаторыі.

Марыя ДРАПЕЗА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *