Слова дэлегату IV Усебеларускага народнага сходу: Галоўная мэта–самаакупнасць

Лента новостей

Антон Вярышка, старшыня СВК “Макараўцы”:
–Па-першае, хачу адзначыць, што свой удзел ва Усебеларускім народным схо-дзе я ўспрымаю з дваякім пачуццём. Зразумела – з гонарам. Але і з вялікай адказнасцю, таму што на гэтым форуме будуць абмяркоў-вацца лёсавызначальныя для ўсёй нашай краіны пытанні.
Азнаямленне з асноўнымі палажэннямі праекта Праграмы паказала, што планка на будучую пяцігодку паднятая значна вышэй. Але, улічваючы тэмпы развіцця эканомікі краіны за прайшоўшыя пяць гадоў, можна з упэўненасцю сказаць, што і новыя рубяжы нам па плячы. Для аграрыяў самая галоўная задача на перспектыву заключаецца ў тым, каб сельская гаспадарка да канца пяцігодкі стала бездатацыйнай і самаакупнай. Вядома, рэалізаваць гэту задачу будзе не проста, але ўсё ж, лічу, магчыма. Сёння само жыццё дыктуе неабходнасць пераходу на самаакупнасць, каб ні ад каго не залежаць, хіба што толькі ад самой “матулі прыроды”. Ды і то толькі ў пэўным сэнсе, бо сучасная сельская гаспадарка павінна ўмець процістаяць і яе капрызам. Дзякуючы ўкараненню ў вытворчасць сучасных тэхналогій вырошчвання сельскагаспадарчых культур, мы навучыліся пры любых умовах атрымліваць нядрэнныя вынікі.
Аднак, некалькі ўмоў для дасягнення намечанай мэты ўсё ж павінна быць. У першую чаргу – гэта льготнае крэдытаванне сельскай гаспадаркі. Без гэтага фактара амаль немагчыма эфектыўна ўкараняць у аграрную галіну інавацыйныя тэхналогіі, што, у сваю чаргу, садзейнічае значнаму павышэнню эфектыўнасці гаспадарання на зямлі. Лічу неабходным таксама захаванне рэалізацыі паліва аграрыям па зніжаным цэнам. І калі ў дадатак да гэтага парытэт цэн на прамысловыя і сельскагаспадарчыя тавары будзе дзейнічаць, пераход на самаакупнасць стане магчымым.
Хацелася б адзначыць, што ў апошнія гады ў гэтым накірунку дзяржавай зроблена і робіцца нямала. Закупачныя цэны на большасць відаў сельскагаспадарчай прадукцыі ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад попыту на яе і ў большасці выпадкаў задавальняюць вытворцаў. А попыт на якасную прадукцыю заўсёды ёсць.
Другая вельмі важная задача на будучую пяцігодку – гэта інтэнсіфікацыя сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове эфектыўнага выкарыстання вытворчых і глеба-кліматычных умоў, працоўных рэсурсаў, інфраструктуры збыту ў межах сваёй краіны і за яе межамі з арыентацыяй на перапрацоўчую прамысловасць і попыт на сусветным рынку. Прыярытэтным, лічу, павінна стаць далейшае развіццё мяса-малочнай галіны. А для таго, каб сыравіна выраблялася высакаякаснай, аб гэтым я ўжо гаварыў вышэй, патрэбны сучасныя тэхналогіі, асабліва ў вытворчасці малака. Паступова трэба імкнуцца да збудавання новых комплексаў або мадэрнізацыі, дзе гэта магчыма, ужо існуючых.
На наступны год у нас за-планаваны таксама пачатак будаўніцтва новага малочнатаварнага комплексу на 770 галоў дойнага статку. Ужо выбрана пляцоўка недалёка ад цэнтральнай сядзібы. Пры гэтым улічваліся, безумоўна, і гаспадарчыя, і сацыяльныя, і экалагічныя аспекты. Такім чынам, мы зможам перавесці частку дойнага статку з Глебавічаў і павялічыць яго адначасова яшчэ на 350 галоў. Надалей плануем пабудаваць яшчэ і свінагадоўчы комплекс на 12 тысяч галоў. Думаю, што наша кармавая база дастатковая для забеспячэння патрэб будучых комплексаў. Нават у сёлетнім, далёка неспрыяльным годзе, мы атрымалі 13 з паловай тысяч тон збожжа. Выканаўшы дзяржзаказ на продаж – 4 тысячы тон – амаль 10 тысяч засталося для ўласных патрэб. На адкорме свіней стаўку думаем зрабіць на плюшчаную кукурузу. Энергазатраты на яе значна меншыя, чым на вытворчасць мукі, а эфектыўнасць, як паказвае практыка, вельмі высокая.
“А ці ёсць каму ажыццяўляць усе гэтыя планы?”– скажа хтосьці. Адкажу з упэўненасцю – ёсць. У апошнія пяць гадоў 80 працэнтаў маладых спецыялістаў, накіраваных да нас на працу, застаюцца працаваць і надалей. Ды і чаму не. Усе яны забяспечваюцца жыллём. Умовы пражывання ў аграгарадках цяпер мала чым адрозніваюцца ад гарадскіх. Толькі ў гэтым годзе ў нас пабудавана 10 новых кватэр, на будучы год намечана будаўніцтва яшчэ 7 аднакватэрных домікаў. Выдатныя ўмовы створаны і для дзяцей працаўнікоў гаспадаркі як у школе, так і ў дзіцячым садку.
Немалую ролю іграе, безумоўна, і матэрыяльны фактар. Адпрацаваўшы 2 гады, малады спецыяліст за кожны месяц на працягу наступных 3 гадоў атрымлівае даплату ў памеры 350 тысяч рублёў. А яшчэ і месцазнаходжанне нашага сельгаскааператыва многіх прываблівае – да горада, як кажуць, рукой падаць.
Але галоўнае, што людзі адчуваюць штодзённы клопат аб сабе з боку дзяржавы, таму і імкнуцца працаваць з аддачай.
Падрыхтаваў
Сяргей ХІЛЮТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *