Сустрэча да Дня інвалідаў

Лента новостей

1 снежня, напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь, адбылася сустрэча людзей з абмежаванымі магчымасцямі з г.п.В.Бераставіца і раёна. Арганізатарам стала старшыня раённай арганізацыі АА”БелТіз” А.П.Вароніна, а спонсарамі–раённая арганізацыя Беларускага фонду міру, масласырзавод, хлебакамбінат, прадпрымальнік М.І.Карпуць. У выніку, шчырая, задушэўная размова ўдзельнікаў сустрэчы вялася за “салодкім сталом”.
Пра тое, як жывецца інвалідам раёна, які клопат праяўляецца аб іх дзяржавай, мясцовай уладай, грамадскімі аб’яднаннямі, гаварылі А.П.Вароніна, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Дз.Ц.Анішчык, старшыня раённай арганізацыі ГА”БелТІ” Л.А.Дудар. День інвалідаў–асаблівы дзень, падкрэслівалася на сустрэчы, бо гэта яшчэ адзін напамінак усяму грамадству, што гэтыя людзі маюць патрэбу ва ўвазе і клопаце, у вырашэнні іх надзённых праблем. Для ўдзельнікаў сустрэчы ігралі юныя музыканты пад кіраўніцтвам У.М.Цыбулька.
Марыя ДРАПЕЗА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *