Абмяркоўваем праект асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады: У Бераставіцкім раёне паслуг аказваецца не менш, чым у горадзе

Лента новостей

Іван Іосіфавіч Касьянік, дырэктар раённага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання:
–У сферы развіцця паслуг, у тым ліку бытавых, галоўнай задачай з’яўляецца забеспячэнне насельніцтва як у гарадской, так і ў сельскай мясцовасці, высакаякаснымі паслугамі па даступных цэнах. Гэтая задача якраз і вырашаецца на Бераставіччыне.
Добры прыклад – аграгарадок Кватары. Вёска – ніякі не адміністрацыйны цэнтр, але робіцца ўсё, каб жыць тут было не горш, чым у любым іншым добраўпарадкаваным пасёлку. Вытрымліваюцца ўсе неабходныя сацыяльныя стандарты. У новым будынку былі адкрыты клуб і бібліятэка, пераехаў у адрамантаваны будынак фельчарска-акушэрскі пункт.
Змены ў лепшы бок, безумоўна, адбыліся і на комплексна-прыёмным пункце бытавога абслугоўвання. Мясцовы КПП і па сваіх памерах – а стаіць задача, каб памяшканне было не менш як 60 кв.м.–і па камфортнасці, утульнасці адзін з лепшых у раёне.
Мясцовыя жыхары могуць атрымаць тут не толькі 11 абавязковых відаў паслуг, прадугледжаных сацыяльнымі стандартамі, але і больш за 10 іншых. У комплексна-прыёмным пункце ёсць прасторная зала, дзе афармляюцца заказы, тут наведвальнікам прапануюцца таксама ўсе вырабы, што шыюцца ў Доме быту. А ў цырульні мясцовым моднікам зробяць не толькі стрыжку, але і ўкладку, афарбоўку валасоў. Загадчыцца КПП Т.С.Сідаркевіч мае ў сферы бытавога абслугоўвання вопыт, таму з задавальненнем і ўмела зробіць на швейнай машынцы дробны рамонт вопраткі. Не давядзецца ездзіць мясцовым жыхарам у райцэнтр і ў сумных выпадках: ёсць ад-дзел рытуальных паслуг.
А ўвогуле, работнікі сферы бытавога абслугоўвання тут, як і ў цэлым па раёне, бяруць на сябе шмат клопатаў пра людзей. Можна здаць, да прыкладу, у рамонт, складана-бытавую тэхніку, тэлевізары, гадзіннікі, абутак і г.д. Заяўкі на пракат той жа хатняй тэхнікі таксама можна зрабіць на месцы.
Час паказвае: бытавыя паслугі не толькі трывала ўваходзяць у наша жыццё, але і ахопліваюць ўсё больш розныя яго сферы. У апошнія год-паўтара на нашай Бераставіччыне прыжыліся, напрыклад, і такія сельгаспаслугі, як ворыва, культывацыя, абкошванне падвор’яў. Попытам карыстаецца і прадукцыя цэха па вырабу жалезабетоннай агароджы.
Для пральні ў Алекшыцах набыта яшчэ адна, чацвёртая, машына-аўтамат. Самаабслугоўванне для насельніцтва арганізавана асобна, бо гэта больш зручна. Манціруецца прыстасаванне для сушкі, і з’явіцца магчымасць нават узімку выконваць заяўкі насельніцтва па чыстцы дываноў.
Падрыхтавала Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *