Тыдзень здароўя праходзіць у школах Бераставіцкага раёна

Лента новостей

Тыдзень здароўя праходзіць у піянерскіх дружынах раёна з 22 па 27 лістапада.
Распрацаваны і праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне ў хлопчыкаў і дзяўчынак навыкаў здаровага ладу жыцця. У навучальных установах прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, дыскатэкі, конкурсы малюнкаў і плакатаў, рухомыя перапынкі і спартландыі.
З найбольш цікавых мерапрыемстваў – інтэлектуальны турнір “Народная мыдыцына” (Кватарская БШ), гульня “Адкуль бяруцца мурзілы” (Вялікабераставіцкая СШ), спаборніцтвы па міні-футболу (Старадварэцкі дзіцячы сад – БШ), круглы стол “Здароўе – сваімі рукамі” (Пархімаўская БШ), конкурсна — гульнявая праграма “Кветка здароўя” (Малабераставіцкая СШ), “Падарожжа па вітаміннай сцежцы” (гімназія п.Пагранічны).
Дарэчы, па “вітаміннай сцежцы” з цікавасцю прайшліся і педагогі-арганізатары падчас метадычнага аб’яднання, якое таксама праводзілася ў гімназіі.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *