Апошні званок празвінеў у школах Бераставіцкага раёна

Актуально Лента новостей

IMG_5805 IMG_5808 IMG_5812 IMG_5816 IMG_5820 IMG_5833 IMG_5835 IMG_5839 IMG_5841 IMG_5846 IMG_5850 IMG_5863 IMG_5885 IMG_5890 IMG_5894 IMG_5898 IMG_5917

30 мая ўрачыстыя школьныя лінейкі завяршылі навучальны год ва ўстановах адукацыі Бераста­віччыны, апошні школьны званок празвінеў на іх для больш як 1700 школьнікаў нашага раёна.

Самыя шчырыя пажаданні і віншаванні ў гэты дзень гучалі для выпускнікоў сярэдняй і базавай школы. Дарэчы, у гэтым навучальным годзе сцены школ пакіне 91 адзіннаццацікласнік раёна, базавую школу заканчваюць 174 выпускнікі дзявятых класаў.
На ўрачыстых лінейках, якія прайшлі ў кожнай школе, пры­сутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскасці, шматлікія шэфы. Па выніках навучальнага года былі адзначаны вучні, якія дасягнулі найлепшых поспехаў у вучобе, спорце, пераможцы і ўдзельнікі раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, прадметных алімпіяд.
32 школьнікі нашага раёна за выдатную вучобу і паспяховы ўдзел у алімпіядах і конкурсах атрымалі на ўрачыстых лінейках стыпендыі раённага выканаўчага камітэта, пасля паспяховай здачы экзаменаў такую ж стыпендыю атрымаюць яшчэ 13 прэтэндэнтаў на пасведчанне аб заканчэнні базавай школы з адзнакай, сем патэнцыяльных залатых медалістаў і адзін сярэбраны медаліст.
За актыўны ўдзел у грамадскім і школьным жыцці, паспяховую вучобу вучаніца 10 класа Алекшыцкай СШ Анастасія Болбат і адзінаццацікласніца Макараўскага ясляў-сада-СШ Вольга Шышпаронак атрымалі стыпендыю Гро­дзенскага аддзялення Беларускага фонду міру.
З 1 па 10 чэрвеня выпускнікі II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі будуць здаваць выпуск­ныя экзамены.
Дзевяцікласнікаў чакаюць у гэтым годзе тры экзамены: па рускай, беларускай мове і матэматыцы. Выпускнікі адзінаццатых класаў будуць здаваць чатыры экзамены: па матэматыцы, рускай або бела­рускай мове, замежнай мове і гісторыі Беларусі.
Выпускныя вечары для адзінац­цацікласнікаў пройдуць 11 чэр­веня.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *