Бераставічанка Кацярына Ганчарова атрымала шмат яркіх уражанняў на рэспубліканскім конкурсе «Новыя галасы – для любімай краіны!»

Культура Общество

20Рэспубліканскі маладзёжны вакальны конкурс, арганізаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, які праходзіў пад дэвізам «Новыя галасы – для любімай краіны!», завершаны. Фінальны конкурс-канцэрт адбыўся 22 мая ў Палацы культуры прафсаюзаў у Мінску ў рамках VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пры ўдзеле Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Гродзеншчыну ў гэтым маштабным праекце прадстаўляла наша зямлячка, метадыст па аматарскіх аб’яднаннях Бераставіцкага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Ганчарова. На жаль, ёй не ўдалося ўвайсці ў тройку лідараў конкурсу, але, на думку кампетэнтнага журы, Кацярына выступіла ярка і эмацыянальна, упэўнена прадэманстраваўшы ўсёй краіне, што Гродзенская вобласць багатая на таленты. Сёння Кацярына дзеліцца сваімі ўражаннямі ад удзелу ў такім значным музычным праекце:

– Я бязмерна шчаслівая, што лёс падарыў мне такую ​​дзіўную магчымасць – стаць удзельніцай рэспубліканскага вакальнага конкурсу «Новыя галасы Беларусі». Я выступала на сцэнічных пляцоўках многіх конкурсаў і фестываляў. Але праект, арганізаваны Федэрацыяй 01 1.1 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20прафсаюзаў Беларусі, – асаблівы. Перш за ўсё тым, што мы, удзельнікі фіналу, правялі незабыўныя тры тыдні ў так званым адукацыйным цэнтры на фізкультурна-аздараўленчай базе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў Ждановічах. Тут пад кіраўніцтвам куратараў — а я трапіла ў групу спявачкі Вольгі Плотнікавай і кампазітара Генадзя Маркевіча – з намі займаліся выкладчыкі па вакале, харэаграфіі, сцэнічным майстэрстве. Масу станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў пакінулі творчыя сустрэчы і майстар-класы з такімі мэтрамі сучаснага беларускага мастацтва, як Анатоль Ярмоленка, Эдуард Ханок, Уладзімір Гасцюхін, Наталля Аўдзеева, а таксама з папулярнымі выка­наўцамі Сашам Нэма і ТЭО (Юрыем Вашчуком).
З намі працавалі стылісты, у прыватнасці, вядомыя ў свеце беларускай моды, Аляксандр Кірынюк і Наталля Ляхавец. І гэта не лічачы разнастайнай культурнай праграмы!
У рамках праекта мне паш­часціла выступіць на канцэрце ў парку Перамогі, прысвечаным Першамаю, і ў Палацы культуры прафсаюзаў на канцэрце да 9-га Мая, паўдзельнічаць у здымках праграмы «Ікра» тэлеканала Беларусь-2, выступіць у прамым эфіры 1-га канала Беларускага радыё. Сустрэчы з зоркамі беларускай эстрады, вядома ж, пакінулі глыбокі след у маёй душы, а парады такіх вядомых у краіне людзей, безумоўна, спатрэбяцца мне ў творчасці і ў жыцці.
Вольга Плотнікава і Генадзь Маркевіч – асобы вельмі творчыя і ініцыятыўныя, а яшчэ яны людзі шчырыя, добразычлівыя і вясёлыя, з тонкім пачуццём гумару. З імі было на дзіва лёгка і проста. Усе члены нашай групы сапраўды пасябравалі з гэтай творчай парай. Ды і ўвогуле, мы, удзельнікі праекта, сталі адной вялікай дружнай сям’ёй. Пры расставанні не хавалі слёз і паабяцалі адзін аднаму і далей падтрымліваць адносіны.
Яшчэ адной незабыўнай па­дзеяй стала тое, што мне выпаў гонар ад імя працоўнай моладзі краіны вітаць на VII з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнку. Удзвюх з удзельніцай праекта Вольгай Новікавай мы паднеслі кіраўніку дзяржавы ў якасці падарунка набор шакаладу і запрасілі на канцэрт-конкурс, а Прэзідэнт, у сваю чаргу, падарыў нам букеты кветак.
Хацелася б адзначыць, што хоць конкурс і завяршыўся, аднак наперадзе нас чакае тур па гарадах Беларусі пад назвай “Мы – разам!”, які будзе праводзіць кампазітар Эдуард Ханок. Прыемнай нечаканасцю стаў для нас і падарунак ад турыстычнай фірмы “Белтурыст” – сумесная летняя экскурсія.
Выраз «галоўнае – не перамога, а ўдзел» стасуецца з гэтым конкурсам як ні з адным іншым праектам, дзе мне даводзілася выступаць. Я знайшла многа новых сяброў і прывезла дамоў безліч уражанняў і эмоцый. Хачу выказаць за гэта вялікую ўдзячнасць работнікам Федэрацыі праф­саюзаў Беларусі, Гродзенскага абласнога аб’яднання праф­саюзаў, Бераставіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бераставіцкага райвыканкама і раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці, а таксама ўсім землякам за падтрымку і добрыя пажаданні.

Святлана Ганчарова

Фото: Григорий Завадский, Валерий Картуль и из личного архива конкурсантки



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *