Чырвоная зорка і маладыя бярозкі ў гонар юбілею Перамогі

Культура Лента новостей

IMG_3040У СВК “Пархімаўцы” каля адміністрацыйнага будынка гаспадаркі зіхаціць яркім колерам чырвоная зорка з кветак. Адметная клумба прыцягвае вока, напамінае пра слаўную дату, якую зараз святкуе ўвесь наш народ. Гэта служыць добрай справе пераемнасці пакаленняў.
У гонар юбілею ў сельгаскааператыве высадзілі маладыя бярозкі на тэрыторыі мехмайстэрні. Тут закладзена алея і абсаджана маленькімі дрэўцамі аўтастаянка. Пройдзе час, а белыя прыгажуні- бярозкі будуць нагадваць пра 70-гадовы юбілей Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *