Акцыя “Анёл у тваім сэрцы” ідзе на Бераставіччыне

Лента новостей

88-300x297Традыцыйная дабрачынная акцыя “Анёл у тваім сэрцы. Ты ў сэрцы анёла” ў пяты раз праходзіць на Гродзеншчыне.
Сёлета яна стартавала 26 сакавіка ў Гродне ў рамках Фестывалю псіхалогіі, на якім прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскасці, рэлігійных структур.
За гады правядзення акцыя “Анёл у тваім сэрцы. Ты ў сэрцы анёла” стала шырокамаштабным мерапрыемствам у падтрымку дзяцей, якія патрабуюць асаблівай увагі – дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот, дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Вялікую работу па арганізацыі і правядзенні акцыі выконваюць актывісты Беларускага дзіцячага фонду.
У нашым раёне таксама ўжо распрацаваны рабочы план правя­дзення гэтай дабрачыннай акцыі, прайшло пасяджэнне аргкамітэта. Па інфармацыі дырэктара раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Наталлі Кудлаш, ў арганізацыях, установах і на прадпрыемствах Бераставіччыны ўжо пачаўся збор добраахвотных ахвяраванняў, якія пойдуць на выкананне праграм і акцый, накіраваных на аказанне дапамогі дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам, хворым дзецям, а таксама дзецям з малазабяспечаных і мнагадзетных сямей. Запланаваны таксама шэраг мерапрыемстваў, якія пройдуць у рамках акцыі. Гэта і конкурс малюнкаў “Анёл у тваім сэрцы. Ты ў сэрцы анёла”, і валанцёрская акцыя “Дзеці – дзецям”, і дабрачынная акцыя ў аддзяленні дзіцячага сацыяльнага прытулку “Далонь да далоні”, і свята для вучняў аб’яднанняў па інтарэсах “Суквецце талентаў”, і свята для дзяцей-інвалідаў у Цэнтры каррэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі “Неразлучныя сябры — дарослыя і дзеці”, і пасяджэнні клубаў “Сям’я” і “Сямейны ачаг”, і іншыя. Закончыцца акцыя раённым святам, прымеркаваным да Дня дзяцінства, якое адбудзецца 1 чэрвеня.
Арганізатары акцыі заклікаюць усіх бераставічан не заставацца абыякавымі і прыняць пасільны ўдзел у зборы ахвяраванняў, якія будуць накіраваны на аказанне неабходнай дапамогі хворым дзецям і набыццё медыцынскіх прэпаратаў і спецыяльнага абсталявання для іх лячэння і рэабілітацыі.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *