Макараўскія школьнікі прынялі ўдзел у рэспуб­ліканскай акцыі “Тыдзень лесу – 2015”

Образование Общество

4З надыходам вясны ў Макараўскім яслях-садзе-сярэдняй школе праводзяцца пастаянныя акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторыі, якія садзейнічаюць выхаванню ў навучэнцаў адказнасці за стан навакольнага асяроддзя, далучэнню дзяцей да прыродаахоўнай дзейнасці, навядзенні парадку і азеляненні тэрыторыі ўстановы адукацыі, атрыманні новых пра­цоўных навыкаў.
Наша школьная тэрыторыя займае каля 2 гектараў, ёсць сад, парк, і ўсё патрабуе догляду. Ёсць таксама і агарод, які даглядаюць вучні на працягу ўсяго навучальнага года.
У школе надаецца вялікая ўвага выхаванню ў дзяцей павагі да зямлі і сельскагаспадарчай працы. Настаўнікі разумеюць, што павінны не толькі даваць неабходныя веды, але і выхоўваць павагу да працы, развіваць у школьнікаў якасці гаспадара роднай зямлі.
Кожны чацвер месяца праводзіцца ўборка прышкольнай тэрыторыі, каб яна падтрымлівалася ў належным санітарным стане.
У красавіку гэтага года ў рэспуб­ліканскай акцыі “Тыдзень лесу – 2015” прынялі ўдзел 47 вучняў установы адукацыі. Удзельнікамі акцыі было прыбрана каля 10 га лесу.
Рэалізуецца ў нас і праект “Сябры лесу”. Да школы прылягае лясны масіў, на паляне якога праходзяць піянерскія зборы, штогод размяшчаецца палатачны лагер “Праметэй”, праходзіць экалагічная сцежка. Таму як настаўнікі, так і дзеці заклапочаны тым, каб на гэтай тэрыторыі быў таксама парадак. У школе па ініцыятыве дзяцей праходзяць розныя акцыі па навядзенні парадку на зямлі: “Дзень Зямлі”, “Ачысцім планету ад смецця”, “Мурашнік”, “Чысты лес” і др.
Перад школай закладзены сад, у якім растуць яблыні розных гатункаў і кусты ягад.
Для атрымання багатага ўраджаю сад таксама патрабуе пастаяннага догляду. Таму рэалізуецца праект “Сады Перамогі”, асноўнай мэтай якога з’яўляецца ўцягванне дзяцей у сацыяльна-значымую і грамадска-карысную дзейнасць. Такія акцыі ў рамках праекта, як “Ураджай”, “Чысты сад” не толькі садзейнічаюць развіццю эстэтычных і грамадзянскіх пачуццяў, але даюць магчымасць бачыць вынік 44сваёй працы. Прычым, вучні школы працуюць не толькі ў школьным садзе, але і супрацоўнічаюць з садаводамі іншых садоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі мікрараёна школы. Восенню дзеці дапамагаюць збіраць яблыкі, зімой – перабіраць іх, вясной – абрэзваць кроны яблыневых дрэў, а летам – збіраюць парэчкі. Зарабіўшы грошы сваімі рукамі, яны ведаюць ім цану.
У ходзе праведзеных акцый вучні не толькі навялі парадак на сваёй зямлі, але і пашырылі свае экалагічныя веды. Лічу, што кожны вучань адчуў гонар за сваю Радзіму, свой край, сваю школу.
Алена Будніцкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай
рабоце Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *