Прамую лінію правёў начальнік аддзела эканомікі і ўліку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама Віталій Сяўко

Лента новостей Сельское хозяйство

IMG_2979Прамыя тэлефонныя лініі ў рэспубліцы набылі папулярнасць. Людзі звяртаюцца да прадстаўнікоў улады не толькі, каб вырашыць набалелыя праблемы, але і атрымаць кваліфікаваны адказ на пытанне ў той сферы жыцця, што іх цікавіць. Варта адзначыць таксама, што такі аператыўны метад зносін з насельніцтвам вельмі эфектыўны – многія “вострыя сігналы” бяруцца пад строгі кантроль, і непажаданыя сітуацыі тэрмінова выпраўляюцца.
Шостага красавіка адбылася прамая тэлефонная лінія намесніка начальніка-начальніка аддзела эканомікі і ўліку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама Віталія Сяўко.
Падчас прамой лініі было зададзена пытанне, якое можа зацікавіць многіх аграрыяў. Спецыяліст адной з гаспадарак раёна пацікавіўся, ці прадугледжаны зараз надбаўкі да закупачных цэн на свініну, якая рэалізуецца сельгаскааператывамі.
Вось што адказаў Віталій Васільевіч:
— На падставе пастановы №46 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2015 года “Аб надбаўках за рэалізаваную і (або) накіраваную на апрацоўку, перапрацоўку сельскагаспадарчую прадукцыю” надбаўка на мяса свіней не прадугледжана. Як і ў мінулым годзе, такая надбаўка зараз захоўваецца на малако, а ў гэтым годзе дадалася яшчэ надбаўка на мяса маладняку буйной рагатай жывёлы. Гэта зроблена таму, што ў апошнія гады закупачная цана на ялавічыну не павышалася. А зараз такая надбаўка складзе 2 міль­ёны рублёў за тону здадзенага мяса маладняку буйной рагатай жывёлы.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *