Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўвас­крос!

Лента новостей

067    158197220100Радасным воклiчам: «Хрыстос уваскрос! — Сапраўды ўваскрос!» — мы абвяшчаем праўду збаўчай урачыстасцi Уваскрэсення Пана i дзелiмся ёю з iншымi. Мы нясём яе ў свет, спяшаемся з ёю да другіх людзей, так як паспяшалiся жанчыны–мiраносiцы, калi, прынёсшы алеi для намашчэння, замест цела Езуса ўбачылi пустую грабнiцу.
Падзея, якую мы сёння адзначаем, з’яўляецца цэнтральнай з усяго таго, што ўчыніў Бог.
Дзякуючы таямніцы ўвас­крэсення, жыццё аддзялілася ад смерці і настаў новы час у гісторыі чалавецтва, калі ўжо не злы дух, не грэх, не зло і не смерць дамінуюць у свеце, а жыццё і Божая ласка.
Бог паслаў свайго Сына, каб Ён адкупіў нашы грахі і праз сваю смерць даў нам магчымасць атрымаць вечнае жыццё.
Хрыстос паказаў нам прыклад таго, што кожны чалавек павінен памерці для граху, каб уваскрэснуць для жыцця ў Божай ласцы.
У гэты вялікі дзень пасылаем вам, браты і сёстры, шчырыя пажаданні любові, спакою, радасці ў кожным доме, асабліва атуляем сваёй малітвай хворых, самотных, вязняў, няхай Уваскрэслы Хрыстос будзе для вас падтрымкай і крыніцай надзеі!
Няхай радаснае «Алілуя!» гучыць у нашых сэрцах і душах, няхай збаўчая Пасха ідзе па зямлі, няхай закране кожнага чалавека, няхай адорыць яго новым жыццём ва ўваскрэслым Хрысце!
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўвас­крос! І мы павінны ўвас­крэснуць да новага жыцця ў Божай ласцы!

З благаслаўленнем, святары Бераставіцкага дэканата

 

Фотарэпартаж Ірыны Міклаш з касцёла Перамянення Пана Вялікай Бераставіцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *