Бераставіцкія духавікі — сярод лепшых на абласным конкурсе

Лента новостей

s000337_819312Вучні Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў Арцём Нікан, Максім Міклаш і Канстанцін Каскевіч сталі ўладальнікамі прызавых месцаў абласнога адкрытага конкурсу «Новыя імёны» ў намінацыі «Духавыя і ўдарныя інструменты».
У конкурсе, які штогод право­дзіцца ўпраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжам з мэтай садзей­нічання прафесійнай арыентацыі здольных вучняў школ мастацтваў вобласці, прынялі ўдзел 80 юных выканаўцаў Гродзеншчыны, а таксама музыканты з Барысава.
Прадстаўнікі Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў – пастаянныя ўдзельнікі конкурсу “Новыя імёны”. Сёлета сваё выканальніцкае майстэрства дэманстравалі духавікі. Арцём Нікан заняў І месца сярод удзельнікаў старэйшай групы на медных духавых інструментах (трамбон). У гэтай жа групе Максім Міклаш стаў уладальнікам дыплома ІІІ ступені. А Канстанцін Каскевіч стаў трэцім сярод удзельнікаў малодшай групы на драўляных духавых інструментах (кларнет). Ілля Казлоўскі і Віктар Сідаркевіч адзначаны граматамі за паспяховы ўдзел у конкурсе. Выступленні нашых канкурсантаў атрымалі высокую адзнаку журы, на чале з выкладчыкам Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа Канстанцінам Сцяпанавым. Рыхтаваў юных выканаўцаў да конкурсу настаўнік па класу духавых інструментаў Вадзім Антоненка, канцэртмайстар Галіна Архіпава.
Прыемна адзначыць, што выпускнік Бераставіцкай ДШМ, а цяпер першакурснік Гродзенскага музкаледжа Павел Рыжко, таксама стаў уладальнікам дыплома ІІІ ступені.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *