Сярод лепшых у вобласці

Лента новостей

Лепшыя барцы—навучэнцы ДЮСШ і СДЮШАР вобласці 1995-96 гадоў нараджэння—былі вызначаны падчас першынства па вольнай барацьбе, якое адбылося 2-3 лістапада ў Гродна. Прыемна адзначыць, што і ў гэтым сезоне ў чарговы раз бераставіцкія спартсмены пацвердзілі званне лепшых барцоў Гродзеншчыны. Зборная каманда юнакоў ДЮСШ аддзела адукацыі стала пераможцай першынства! Дзяўчаты занялі другое месца ў агульнакамандным заліку. Чэмпіёнаў у асабістым першынстве ў нас аж 7 чалавек! Гэта Аляксандр Іядкоўскі, Ягор Тапарыўскі, Максім Жалудок, Вікторыя Богуш, Кацярына Шыдлоў-ская, Вольга Кердаль і Аксана Каспярчук. Другія пазіцыі—у Алены Альшэўскай, Веранікі Эйсмант, Анжэлікі Балінскай і Антона Ланкоўскага (ДЮСШ прафсаюзаў). На трэцяй прыступцы спартыўнага п’едэстала ў асабістым заліку—Сяргей Шашаль, Дзмітрый Янушка, Кірыл Люцік, Ілона Габрусевіч і Артур Заміроўскі (ДЮСШ прафсаюзаў).

Наперадзе ў рабят—выступленні на адкрытай спартакіядзе дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Рэспублікі Беларусь на прызы сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў Сяргея Ліштвана, якая пройдзе 12-14 лістапада ў Бабруйску. Дарэчы, перамога нашай юнацкай каманды на абласным першынстве забяспечыла фінансаванне будучага ўдзелу ў рэспубліканскай спартакіядзе за кошт сродкаў Міністэрства па фізічнай культуры, спорту і турызму РБ.

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *