Гуляем і адпачываем!

Лента новостей

Своеасаблівай эмацыянальнай разрадкай для пачаткоўцаў пасля напружанай вучобы можна назваць комплексныя гульнявыя праграмы, якія традыцыйна напрыканцы кожнай чвэрці праводзяць работнікі раённага Дома культуры.
Чарговая такая забаўляльная праграма пад назвай “Вясёлыя іскрынкі дзяцінства” была прапанавана самым малодшым школьнікам Вялікабераставіцкай СШ і ў канцы першай чвэрці гэтага навучальнага года.
— Агульнавядома, — гаворыць культарганізатар РДК Вераніка Грахоўская, — што гульня аказвае вялікі ўплыў на фарміраванне характару дзіцяці, трэніруе і развівае такія якасці як лоўкасць, вынослівасць, кемлівасць, знаходлівасць, творчую фантазію і волю да перамогі. А яшчэ служыць выдатным сродкам “выплеску” эмоцый і зняцця разумовага напружання. Менавіта на гэта і разлічаны нашы комплексныя забаўляльныя праграмы. Дзецям вельмі падабаецца тая атмасфера весялосці і спаборніцкага запалу, якая звычайна пануе падчас іх правядзення. Пачаткоўцы з вялікім азартам удзельнічаюць у рухомых і інтэлектуальных гульнях, эстафетах.
Дарэчы, такая гульнявая праграма ўпершыню была праведзена работнікамі РДК і для вучняў пачатковых класаў гімназіі п.Пагранічны.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *