Дабрачынная раённая ёлка ў Вялікай Бераставіцы

Актуально Культура

2 3 4 5 6 8 9 10 11 13 14 15 16 17 IMG_8782 IMG_8803Напярэдадні Новага года ў РДК традыцыйна праводзіцца дабрачыннае навагодняе свята для самых юных жыхароў раёна. Да гэтага адказнага мерапрыемства дарослыя заўсёды старанна рыхтуюцца, каб падарыць дзецям часцінку сапраўднага цуда, навагоднюю казку і святочны настрой. Вось і ў аўторак, 30 снежня, 135 дзяцей сталі гасцямі дабрачыннай раённай ёлкі. На свята былі запрошаны актывісты школьнага і пазашкольнага жыцця, пераможцы алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў, дзеці-інваліды, сіроты, дзеці са шматдзетных, прыёмных і апякунскіх сем’яў.

З цёплымі шчырымі словамі віншаванняў і пажаданняў да юных землякоў звярнуўся кіраўнік раёна Антон Кулісевіч. Ён падкрэсліў, што дзяржава пастаянна клапоціцца аб сваіх маленькіх грамадзянах. Нездарма на працягу апошніх некалькіх гадоў у краіне напярэдадні навагодніх і калядных святаў праводзіцца дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», у якой удзельнічаюць шматлікія ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы.
Юным удзельнікам дабрачыннага свята была прапанавана навагодняя казка «Срэбная ёлка». Аўтар сюжэтнай лініі і сцэнарыя, рэжысёр народнага тэатра “Магія ігры” РДК Марына Хамяня і артысты праз казачныя вобразы ўвасобілі на сцэне здзяйсненне дзіцячай мары аб сапраўдным навагоднім цудзе. У ролі персанажаў – добрых і злых лялек, зімовых месяцаў, скамарохаў – выступілі ўдзельнікі тэатральнага гуртка “Балаганчык” (мастацкі кіраўнік Аляк­сандра Міц­кевіч) і работнікі раённага Дома культуры. Дарэчы, героі казкі наладзілі кантакт з залай праз сумесныя гульні, віктарыны, загадкі. І гэта выклікала ў гледачоў многа вясёлых і пазітыўных эмоцый.
Пасля тэатралізаванага прад­стаўлення ў фае раённага Дома культуры адбыўся традыцыйны карагод вакол ёлкі разам з казачнымі персанажамі і Дзедам Марозам. А за расказаныя вершы і прыгожыя навагоднія касцюмы юныя госці атрымалі сувеніры.
Паспрыялі ўзнёсламу навагодняму настрою дзяцей салодкія падарункі ад раённага выканаўчага камітэта, раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і яго прафсаюзнай арганізацыі.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *