Чырвоны дзень календара ў песнях і вершах

Лента новостей

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі—дзяржаўнае свята нашай краіны—гэта даніна павагі мінуламу, даніна павагі людзям старэйшага пакалення, якія верна і самааддана служылі Айчыне. А яшчэ ў гэты восеньскі дзень многія з настальгіяй успамінаюць слаўныя традыцыі святкавання 7 лістапада і тое пачуццё адзінства, якое звычайна панавала падчас масавых дэманстрацый працоўных. Менавіта на гэта і быў зроблены акцэнт на прайшоўшым у пятніцу, 5 лістапада, святочным канцэрце. Настальгія і высокі энтузіязм жывуць у песнях тых гадоў, у творах літаратуры і мастацтва. Тэматычны блок канцэрта якраз і прадэманстраваў гэта. Гучалі патрыятычныя песні і вершы ў выкананні работнікаў устаноў культуры і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці раёна. І дэкарацыі ў выглядзе сімвала рэвалюцыі–крэйсера “Аўроры”– узмацнялі настрой, які панаваў падчас канцэрта.
Як падкрэсліў у сваім святочным звароце старшыня райсавета дэпутатаў Міхаіл Віктаравіч Пісарык, беларускі народ і сёння мэтанакіравана ўвасабляе ў рэальнасць мару многіх пакаленняў—будуе незалежную і квітнеючую дзяржаву.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *