Лаўрэат прэміі імя Аляксандра Дубко — з Малабераставіцкага ліцэя

Лента новостей Образование Общество

IMG_0272Лаўрэатам прэміі імя Аляксандра Дубко, якая штогод прысуджаецца адораным навучэнцам школ, прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі і студэнтам, стала сёлета навучэнка Малабераставіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя перапрацоўчай прамысловасці Вікторыя Ламека.

Прэмія Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта для адораных навучэнцаў заснавана ў 1998 годзе, з 2001 года яна носіць імя былога старшыні аблвыканкама Аляксандра Дубко. Гэтая прэмія ўручаецца з мэтай маральнага і матэрыяльнага стымулявання інтэлектуальнай, творчай, спартыўнай і мастацкай дзейнасці лепшых маладых людзей Гро­дзеншчыны. Спецыяльная камісія на конкурснай аснове выбірае прэтэндэнтаў з ліку найбольш адораных навучэнцаў, якія дасягнулі выдатных поспехаў у вучобе, актывістаў, пераможцаў разнастайных прадметных алімпіяд, творчых і спартыўных конкурсаў.
Памер прэміі складае 20 базавых велічынь.
Той факт, что адным з сёлетніх лаўрэатаў стала трэцякурсніца Малабе­раставіцкага ліцэя Вікторыя Ламека, вельмі парадаваў і адміністрацыю, і іншых навучэнцаў ліцэя. За час вучобы ў ліцэі Вікторыя праявіла сябе выключна са станоўчага боку. Яна выдатніца вучобы, вельмі адказная і настойлівая дзяўчына, актыўна ўдзель­нічае ў грамадскім жыцці ліцэя. Вікторыя – старшыня савета інтэрната, ста­раста групы, член вучнёўскага прафкама, пастаянная вядучая разнастайных культурна-масавых мерапрыемстваў.
Да таго ж яна неаднара­зовая пераможца агуль­на­ліцэйскіх і абласных конкурсаў прафесійнага майстэрства, двойчы прымала ўдзел у міжнародным конкурсе па кандытарскаму майстэрству, які праходзіў у рамках маладзёжнага беларуска-польскага праекта “Кулінарныя прыгоды” ў Беластоку.
У маі гэтага года Вікторыя ў складзе каманды Гродзенскай вобласці паспяхова выступіла на рэспубліканскім конкурсе “WORLDSKILLS BELARUS — 2014”, які пра­ходзіў у Мінску.
Усе гэтыя дасягненні і дапамаглі дзяўчыне вы­трымаць конкурсны адбор і стаць лаўрэатам прэміі імя Аляксандра Дубко, прычым, першай у гісторыі Малабераставіцкага ліцэя.
Сама Вікторыя да заслу­жанай узнагароды адносіцца спакойна, лічыць, што гэта не толькі яе заслуга, але і майстроў вытворчага навучання Яніны Пятроўны Дарошык і Ірыны Леані­даўны Пруднікавай, якія шмат намаганняў уклалі ў яе падрыхтоўку да кон­курсаў. Ды і сама база для падрыхтоўкі спецыя­лістаў у ліцэі добрая, упэў­нена дзяўчына. Калі ёсць жаданне, фантазія, то ў кожнага атрымаецца стаць прафесіяналам сваёй спра­вы і дабіцца добрых выні­каў у кулінарным май­стэрстве.
Будучы повар-кандытар не збіраецца спыняцца на дасягнутым. Пасля заканчэння ліцэя Вікторыя плануе працягнуць вучобу ў Гродзенскім тэхналагічным каледжы.
Ірына МІКЛАШ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *