Гала-канцэрт на сцэне амфітэатра ў Бераставіцы

Лента новостей

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22Летні канцэртны сезон на адкрытай пляцоўцы амфітэатра завяршыўся ў 31 жніўня заключным гала-канцэртам лепшых калектываў і выканаўцаў раёна.

Кожны тыдзень на працягу лета на адкрытай сцэне амфітэатра гучала музыка. Сваімі творчымі дасягненнямі з жыхарамі і гасцямі пасёлка дзяліліся ўдзельнікі народных і ўзорных калектываў раёна, работнікі ўстаноў культуры і самадзейныя артысты Бераставіччыны. На жаль, не змаглі выступіць  народны жаночы вакальны ансамбль  “Канцона” і калектыў  Эйсмантаўскага філіяла  Бераставіцкай ДШМ, а таксама народны ансамбль народнай песні РДК “Бераставіцкія музыкі”. Камусьці перашкодзіла дажджлівае надвор’е, камусьці – іншыя абставіны. Усе ж астатнія ўстановы культуры прадставілі свае справаздачныя канцэрты бераставіцкай публіцы.
Пры падрыхтоўцы праграмы гала-канцэрта арганізатары, безумоўна, кіраваліся меркаваннямі слухачоў. Было вырашана таксама вызначыць пэўныя намінацыі, у якіх і прагучалі імёны і назвы лепшых выканаўцаў і калектываў. Так, у намінацыі “Лепшы інструментальны нумар” выступілі ўдзельнікі ўзорнага духавога аркестра «Tutti» Бераставіцкай ДШМ, інструментальны ансамбль “Вераск” Пагранічнага філіяла Бераставіцкай ДШМ і выкладчык па класу баяна Эйсмантаўскага філіяла школы мастацтваў Алег Залескі.
У намінацыі “Народная песня” бясспрэчным лідарам прызнаны народны ансамбль польскай песні “Стокроткі” Макараўскага ДНК. Яго ўдзельніцы выканалі некалькі песень на беларускай і польскай мовах. У гэтай жа намінацыі выступіў дуэт раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці ў складзе Юліі Атрушкевіч і Кацярыны Ганчаровай.
Песні 80-х, 90-х гадоў заўсёды выклікаюць у аўдыторыі настальгію і пэўную сімпатыю. Вандроўка ў часе адбылася і на гала-канцэрце. Разам са слухачамі ў яе адправіліся Алег Залескі з Эйсмантаўскага філіяла Бераставіцкай ДШМ, Алёна Варонік і Сяргей Хілюта з РДК, Святлана Розэль з Пагранічнага, якія прадставілі намінацыю “Рэтра-песня”.
У сваю чаргу, лепшымі выканаўцамі шансона прызнаны Аляксандр Пашко са Старога Дворца і дырэктар Кватарскага ДКіВЧ Сяргей Касьян. Яны выступілі ў намінацыі “Лепшыя песні шансон”.
Яскравым і эмацыянальным выкананнем эстрадных песень у гэтым летнім сезоне найбольш запомніліся слухачам дырэктар Пагранічнага ЦДК Юлія Раманенкава, дырэктар Алекшыцкага ЦДК Уладзімір Макар, дырэктар Эйсмантаўскага ЦДК Рыта Каспшак, настаўнік Бераставіцкай ДШМ Карына Галавач, а таксама Антон Бажко з Макараўцаў, Марына Мінда з Пархімаўцаў, Наталля Сіцько з Малой Бераставіцы і Аляксей Кавалевіч з райцэнтра. Менавіта яны і прадстаўлялі на гала-канцэрце намінацыю “Лепшая эстрадная песня ”.
Вядучыя гала-канцэрта – Аляксандра Міцкевіч і Аляксей Сярко.
Летні канцэртны сезон на адкрытай пляцоўцы амфітэатра завяршыўся. Аднак наперадзе ўсіх нас чакаюць шмат новых творчых сустрэч з калектывамі і самадзейнымі артыстамі раёна.
Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *