У чаканнi школьнага званка

Лента новостей Образование

IMG_8945Першага верасня школьны званок абвесціць пра пачатак новага навучальнага года. Для першакласнікаў ён прагучыць упершыню, а выпускнікі пачнуць завяршаючы этап свайго навучання ў школе.
У Макараўскім яслях-садзе-сярэдняй школе ў першы клас прыйдуць 12 хлопчыкаў і дзяўчынак, сярод якіх і Арцём Носка. З узрушанасцю і хваляваннем ён чакае гэтага моманту, каб сесці за школьную парту і распачаць свой шлях у Краіну Ведаў.
1 верасня разам з адзінацца­цікласніцай Карынай Гойлік яму будзе прадстаўлена права даць на ўрачыстай лінейцы першы школьны званок. Карына – выдатніца і актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця, карыстаецца аўтарытэтам у школе, таму першакласнік з увагай прыслухоўваецца да яе парады старанна вучыцца.
Усяго ў гэтым навучальным го­дзе за парты ў Макараўскім яс­лях-садзе-сярэдняй школе сядзе 108 школьнікаў, а 37 хлопчыкаў і дзяўчынак будуць атрымліваць дашкольную адукацыю.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *