Загадчык склада з СВП “АграМір”

Лента новостей

IMG_0018Загадчык склада з СВП “АграМір” Іван Барташэвіч   – чалавек негаваркі і сціплы. Менавіта гэтымі якасцямі вызна­чаюцца на­шы аграрыі, якія ўносяць такі вялікі ўклад у эканамічнае  развіццё раёна. Без лішніх слоў ён стараецца як мага лепш выканаць любую работу, якую яму даручаць.  Склады да прыёму ўраджаю ў СВП “АграМір” былі добра падрыхтаваны, і Іван Вацлававіч прымаў у падрыхтоўцы самы непасрэдны ўдзел. А работы было шмат –  прыбіранне, дэзінфекцыя з пабелкай, і ўсё гэта не проста так, а па адпаведных правілах,  як патрабуюць сучасныя тэхналогіі.   Толькі пры такіх умовах ураджай добра захаваецца. А тое, што нераўнадушны чалавек любіць сваю працу, было відаць у час прыёмкі ўраджаю. Нават дакранаецца да збожжа ён па — сялянску,  беражліва, з цеплынёй і  пашанай.  Сапраўдныя “залатыя горы” з новага ўраджаю ў СВП “АграМір” –  гэта і своеасаблівы залог упэўненасці ў заўтрашнім дні, і  будучых поспехаў.

Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *