Каб трэці ўкос сваю долю ўнёс

Лента новостей

kormaЗялёнымі прыгожымі хвалямі пераліваецца пад ветрам сенажаць у СВК “Цецяроўка”. Травы адраслі, нягледзячы на анамальную спёку, не пасохлі, захавалі сваю сакавітасць і карысныя пажыўныя якасці. Убраць тут трэба 639 гектараў. Сянаж гатуецца з кансервантамі беларускай вытворчасці. Магчыма, чытачам будзе цікава, ці не адбіваецца потым такая кансервацыя кармоў на здароўі дзяцей і дарослых, якія спажываюць малочныя прадукты? Нашы ж бабулі дзядулі кармілі кароў у вёсцы духмяным сенам – поўнасцю натуральным, без усякай “хіміі”.
Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Віктара Белабо­кага, кансерванты прайшлі ад­­паведныя выпрабаванні, строгую сертыфікацыю, дазволеныя для выкарыстання пры нарыхтоўцы кармоў. Уносяцца яны ў адпаведнасці з сучаснай тэхналогіяй. Таму канчатковы прадукт – малако — не адрозніваецца ад дамашняга, не можа нанесці шкоды здароўю людзей.
А правярае вільготнасць і тэмпературу сенажу ў траншэях у СВК “Цецяроўка” заатэхнік па кармах Яўген Груцкі (на здымку). Ужо амаль тры дзясяткі гадоў ён у жывёлагадоўлі, быў загадчыкам малочнатаварнага комплексу “Кватары”, таму разумее, наколькі важна добра карміць кароў. Вільготнасць і тэмпература ў траншэі адпавядае норме. Замеры ён праводзіць з дапамогай спецыяльнай апаратуры.
А на трамбоўцы былі заняты на двух магутных “Амкадорах” механізатары Аляксандр Будніцкі і Барыс Савіцкі. Трамбавалі масу яны хутка і шчыльна, як і патрабуюць тэхналагічныя нормы. Сянаж з апошняга, трэцяга ўкосу, радаваў прыгожым зялёным колерам. Павышэнне надояў – надзённая задача для сельгаскааператыва, а тое, што “малако ў каровы на языку” застаецца і зараз выпрабаванай часам ісцінай.
Якасць кармоў у полі зроку работнікаў Бераставіцкай рай­ветстанцыі. Кожны дзень выяз­джаюць у гаспадаркі раё­на спецыялісты хіміка-таксі­ка­лагічнага аддзела гэтай дзяр­жаўнай установы, кантралююць захаванне тэхналогій.
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *