У аграфірме “Стары Дворац” ўбіралі гарох Мікалай Лазарчык і Ілля Мелянец

Лента новостей

ErbsenernteУражвае прыгожае поле ў аграфірме “Стары Дворац”, дзе паспеў новы ўраджай гароху. Культуру гэтую ўбіралі перадавікі другога этапу раённага спаборніцтва – экіпаж камбайнераў “Ліды – 1300” Мікалая Лазарчыка і Іллі Мелянца (на здымку). Разам яны другі сезон, а раней з Мікалаем малацілі два родныя браты Іллі, якія таксама паказвалі сябе з лепшага боку. Па іх прыкладзе ён таксама захацеў папрацаваць на жніве.
Убіраць гарох няпроста, марудней, чым збожжавыя, і цяжэй малаціць, бо зерне больш важкае. Адна з праблем, якая пры гэтым сустракаецца, гэта палегласць. Даводзіцца выкарыстоўваць сцеблапад’ёмнік.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *