Выбраны ўпаўнаважаныя на Усебеларускі народны сход

Актуально Лента новостей

У Бераставіцкім раёне актыўна рыхтуюцца да ўдзелу ў чацвёртым Усебеларускім народным сходзе. Ужо завяршыліся сходы ў працоўных калектывах Бераставіччыны па вылучэнню кандыдатур і выбранню ўдзельнікаў чацвёртага Усебеларускага народнага сходу. Адбыліся яны ў сельскагаспадарчых кааператывах, арганізацыях, установах і прадпрыемствах раёна. Усяго выбраны 101 упаўнаважаны.
Ад Гродзенскай вобласці ў сталіцу паедуць 350 чалавек. Наш раён будуць прадстаўляць 6 удзельнікаў, якіх выберуць упаўнаважаныя на раённым сходзе. Удзельнікі чацвёртага Усебеларускага народнага сходу будуць вядомы ўжо 2 лістапада гэтага года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *