Прайшла сустрэча ў Бераставіцкім ліцэі

Актуально Лента новостей

З мэтай арганізацыі вольнага часу непаўналетніх, павышэння іх культурнага ўзроўню Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць шэраг сустрэч юнакоў і дзяўчат з дзеячамі культуры і навукі рэспублікі, якія маюць заслугі перад дзяржавай і грамадствам.
26 кастрычніка ў чытальнай зале бібліятэкі Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя прайшла сустрэча навучэнцаў 1-га і 2-га курсаў з лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” М.І.Пацэнкам, арганізаваная РК ГА “БРСМ” і адміністрацыяй ліцэя.
Мікалай Іванавіч пазнаёміў маладых людзей з гісторыяй нашага пасёлка, з цікавымі мясцінамі, авеянымі легендамі, падрабязна спыніўся на славутасцях Вялікай Бераставіцы.
На сустрэчы таксама выступіла першы сакратар РК ГА “БРСМ” С.М.Ваўчок, якая праінфармавала навучэнцаў ліцэя аб дзейнасці раённай арганізацыі БРСМ, аб асноўных накірунках маладзёжнай палітыкі нашай краіны.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *