Баршчэўнік ужо і ў Бераставіцы

Лента новостей

IMG_0015Каля аднаго з дамоў па вуліцы Леніна ў г.п. В.Бераставіца, літаральна каля клумб (уздоўж дарогі) укараніўся небяспечны госць — баршчэўнік. Моцныя дажджы паспрыялі, каб гіганцкая расліна буйна пайшла ў рост. Баршчэўнік Сасноўскага вызначаецца незвычайнай учэпістасцю, яго экзатычныя “парасонікі” выпускаюць мноства насення, якое разносіцца ветрам і захоплівае ўсё новыя тэрыторыі. Сцябло каля клумбы нядаўна было скошана разам з травой, але ўпарта адрастае зноў. У дамах шмат дзяцей, якія могуць уздумаць пагуляць з незвычайнай “пальмай” і моцна апячыся. У мінулым годзе жыхар гэтага дома, нераўнадушны чалавек, доктар Сяргей Сак рыдлёўкай выкапаў карані гэтай небяспечнай расліны. Але, магчыма, частка кораня засталася альбо шкоднік насеяўся зноў. Браць рукамі баршчэўнік нельга, знішчаць яго трэба ў адпаведнай вопратцы, каб на скуру не трапіў атрутны пякучы сок. Працаўнікі РУП ЖКГ скошваюць шкодную расліну, але праз некалькі дзён карціна ранейшая… Магчыма, знойдуцца зноў нераўнадушныя людзі, пастараюцца справіцца з “нахабным” госцем? Па парадах вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі найбольш эфектыўнай мерай з’яўляецца выкопванне цалкам і знішчэнне расліны або хаця б частае скошванне, каб не выспявала насенне. Лепш знішчыць злавесную расліну раней, чым яна распаўсюдзіцца, бо потым вельмі цяжка будзе з ёю справіцца.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *