“НАШ ЧЫСТЫ ЛЕС”

Лента новостей

У выніку рэспубліканскай добраахвотнай акцыі, якая была ініцыяваная Міністэрствам лясной гаспадаркі і прайшла ў краіне пад такой назвай, больш чыстымі сталі і лясы нашай Бераставіччыны. Асаблівая ўвага звернута на ўборку тых лясных масіваў, што прымыкаюць да аўтадарог і населеных пунктаў, а таксама ўборку пляцовак для адпачынку і аўтастаянак.
Як паведамілі ў лясніцтве, ачышчана ад рознага смецця, пакінутага ў лесе яго неахайнымі наведвальнікамі, звыш 40 гектараў.
Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *