Бераставічане адзначылі 70-годдзе вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Без рубрики

3 2 IMG_7730У сераду, 16 ліпеня, мы адзначылі сямідзесятую га­давіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень для ўсіх жыхароў Бераставіччыны – самая памятная і дарагая дата. Мы ніколі не забудзем тых, хто не вярнуўся з вайны, хто загінуў, абараняючы родную зямлю. Памяць пра землякоў, якія аддалі жыццё ў час ваеннага ліхалецця, пра доўгі і цяжкі шлях да Перамогі жыве ў нашых сэрцах і ўвекавечана ў помніках, якіх нямала на Бераставіччыне.
У дзень вызвалення прадстаўнікі раённай ўлады і працоўных калектываў гарпасёлка ўсклалі жывыя кветкі да мемарыяла Славы, помніка Смуткуючай Маці і помніка загінуўшым воінам па вул.Чкалава, аддаючы даніну павагі тым, хто цаной свайго жыцця падараваў нам мір і шчасце.

Святлана Ганчарова,
фота аўтара, Ірыны Міклаш і Марыі Драпезы



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *