Выстава пра вызваленне Бераставіччыны ў раённай бібліятэцы

Культура Лента новостей

270-годдзю вызвалення Бераставіччыны і Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвечана кніжна-ілюстрацыйная выстава ў чытальнай зале райбібіятэкі пад назвай “Гродзенская вобласць у Вялікай Айчыннай вайне”. На ёй прадстаўлена літаратура, якая расказвае пра падзеі тых далёкіх часоў, пра баявыя дзеянні, пра людзей, якія вызвалялі наш родны край. Асаблівай увагай чытачоў карыстаюцца выдадзеныя ў раёне зборнік нарысаў, артыкулаў, інтэрв’ю “Доўгія вёрсты вайны” і “Летапісная хроніка Бераставіччыны”, выдавецкія працы райбібліятэкі “З гісторыі Бераставіччыны. Ішла вайна народная (1941-1945 гг.)” , “Генерал І.П.Мі­­хайлін”, “Палкоўнік Г.Н. Цітаішвілі”, “Партызанка з Лашы Вольга Соламава” і, безумоўна, раённая кніга “Памяць”. Выстава знаёміць таксама і з успамінамі землякоў, сабраных журналістамі “Бераставіцкай газеты” і надрукаваных у “раёнцы”.
Святлана Ганчарова, фота аўтара

На здымку: кіраўнік клуба “Пошук” Вяліка­бера­ставіцкай СШ Марына Дзегцярова і бібліятэкар чытальнай залы райбібліятэкі Марына Белабокая.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *