“Лета з добрай кнігай”

Культура Лента новостей

— пад такой назвай з 1 чэрвеня стартавала рэспубліканская акцыя, прызваная папулярызаваць сярод 00дзяцей і падлеткаў кнігу і чытанне. Сярод арганізатараў гэтага праекта – Міністэрства інфармацыі, Мінгарвыканкам, аблвыканкамы, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. Падчас летніх канікул плануецца правесці шэраг мерапрыемстваў у бібліятэках, дзіцячых аздараўленчых лагерах і цэнтрах творчасці, у тым ліку прэзентацый кніг дзіцячых аўтараў, конкурсаў і віктарын. Заключныя мерапрыемствы акцыі пройдуць у Заслаўі 7 верасня – у Дзень беларускай пісьменнасці.  Удзел у рэспубліканскай ак­цыі прымаюць і бібліятэкі Бера­ставіцкай РЦБС. Бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі-філіяла, напрыклад, па традыцыі кожнае лета імкнуцца напоўніць вольны час юных чытачоў карыснымі і пазна­вальнымі заняткамі, разна­стайнымі забаўляльнымі мерапрыемствамі, літаратурнымі вандроўкамі, каб стварыць альтэрнатыву камп’ютару і тэлевізару.
– У рамках акцыі – расказвае бібліятэкар Данута Лагада – для юных наведвальнікаў дзіцячай бібліятэкі, а таксама для адпачываючых у прышкольным лагеры і дзіцячым аздараўленчым лагеры “Бераставіцкі” мы плануем правесці прэзентацыю кніг серыі “Дзіцячая класіка”, творчую сустрэчу з пісьменнікамі Гродзеншчыны, літаратурны марафон “Летам з кнігай я сябрую”, віктарыну “Разам з кнігай адкрываем сусвет”, кніжны экскурс “Не пражыць на белым свеце без любімых кніжак дзецям!”, літаратурны ералаш “Казак мудрыя ўрокі”. Некаторыя мерапрыемствы ўжо адбыліся. Так, былі праведзены літаратурна-гульнявая праграма да Міжнароднага дня абароны дзяцей і літаратурная вандроўка па творах А.С.Пушкіна.
Кожнае лета з пачаткам канікул у дзіцячай бібліятэцы стартуе і конкурс летняга чытання. Сёлета ён праходзіць пад назвай «Весяліся, гуляй і чытаць не забывай!». Умовы конкурсу засталіся нязменнымі. Неабходна да канца лета наведаць дзіцячую бібліятэку не менш 10-ці разоў, прачытаць як мінімум 15 кніг, аформіць чытальніцкі білет, адрамантаваць 4-5 бібліятэчных кніжак, стварыць сваімі рукамі выраб з дэкаратыўна-прыкладных матэрыялаў, напісаць водгук на прачытаную кнігу. Пераможцаў па традыцыі чакаюць прызы.
Да ўвагі юных чытачоў – літара­тура пастаянна дзейнічаючых выстаў, прысвечаных 70-годдзю выз­валення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Году гасціннасці, юбілеям знакамітых пісьменнікаў, а таксама паліцы з кніжнымі навінкамі і творамі духоўнай тэматыкі. Запатрабаваны і медыатэка, камп’ютарныя паслугі, настольныя гульні, а самых маленькіх чытачоў чакае дзіцячы пакой з разнастайнымі кніжкамі-цацкамі.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара

***

Дзіцячая бібліятэка пастаянна абнаўляе свой фонд
Сярод апошніх паступленняў – кнігі серый “Маленькі прафесар”, “Свет вакол нас”, “Чытай і здзіўляйся”. Яны знаёмяць з таямніцамі і цудамі навакольнага свету.
Абавязкова зацікавіць юных чытачоў кніга “Падарожжа ў свет дзівосаў”, у якой сабраны казкі сучасных беларускіх аўтараў на рускай і беларускай мовах. Даспадобы дзецям прыйдзецца і “Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету”, якая ў адрозненне ад класічнай выконвае не только пазнаваўчую функцыю, але і эстэтычную. Гэтыя кнігі прызначаны для малодшых школьнікаў. А чытачам сярэдняга школьнага ўзросту раім пачытаць новыя аповесці Алега Роя “Повелитель книг” и “Медовик без меда”, Дзмітрыя Ямца «Великое нечто», «Звездолет из каменного века». Чакаем у бібліятэцы!
Данута Лагада, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі-філіяла



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *