“Дзякуй за свята!”

Лента новостей

–гавораць ветэраны пасёлка Пагранічны арганізатарам урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню маці, якое праходзіла на мінулым тыдні ў канцэртнай зале Пагранічнай дзіцячай школы мастацтваў. Ад іх імя ў рэдакцыю патэлефанаваў старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў вайны і працы П.А.Шкулепа, каб выказаць удзячнасць старшыні СВК “Цецяроўка” В.А.Піўко за аказаную матэрыяльную дапамогу ветэранскай “пярвічцы” ў арганізацыі “салодкага стала”, старшыні сельвыканкама С.І.Рамашкевічу, па ініцыятыве якога адбыўся святочны вечар, і калектывам цэнтральнага Дома культуры і дзіцячай школы мастацтваў, якія падрыхтавалі цудоўную канцэртную праграму. Цёплая, сардэчная атмасфера свята, прыемныя эмоцыя надоўга запомняцца яго ўдзельнікам.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *