Маленькія падарожнікі з гімназіі аг.Пагранічны

Лента новостей

02”Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць”
— такімі словамі пачалася першая ў бягучым навучальным годзе класная гадзіна ў 4 класе гімназіі аг.Пагранічны. Менавіта на ёй было вырашана, што ў гэтым годзе мы з вучнямі зробім падарожжа па Беларусі. Над экскурсійнымі аб’ектамі прыйшлося падумаць, бо ў нашай краіне шмат цікавых мясцін, у якіх хацелася б пабываць.
Знаёмства з рознымі куточкамі Беларусі пачалося ў нас на восеньскіх канікулах з наведвання агратурыстычнага комплексу “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”. Нам вельмі спадабалася экскурсія па комплексе, якую, дарэчы, правяла выпускніца нашай гімназіі Ганна Галавач.
Яна расказала нам, калі ўзнікла ідэя стварэння турыстычнага комплексу і чаму сюды з задавальненнем прыязджаюць і беларусы, і госці з розных краін свету, якія выбралі адпачынак на Гродзеншчыне.
123Белавежская пушча і рэзідэнцыя Дзеда Мароза сталі другім прыпынкам нашага падарожжа. Усім вучням вельмі спадабалася тая казка, у якой мы апынуліся. Збылася мара кожнага дзіцяці: не толькі ўбачыць, але і атрымаць падарунак ад сапраўднага Дзеда Мароза. Вельмі ўразіла вучняў тое, што менавіта ў Беларусі расце самая высокая елка Еўропы!
На вясновых канiкулах адбылася паездка ў горад-герой Брэст. Дзеці, слухаючы музыку, доўга стаялi i глядзелi на сколы зоркі пры ўваходзе, на скульптурную кампазіцыю “Смага”, на галоўны манумент “Мужнасць”. Вельмі ўразіў усіх Свята- Мiкалаеўскi храм, які быў пабудаваны яшчэ ў 19 стагоддзі і перажыў дзве вайны. Шмат цiкавага маленькія падарожнікі ўбачылi ў музеі «Бярэсце» і музеі цягнiкоў. Дзеці засталіся задаволенымі кожнай нашай паездкай. Я спадзяюся, што надоўга застанецца ў іх памяці ўбачанае і пачутае пра наш родны край.
Таццяна Руднева, настаўніца пачатковых класаў гімназіі аг. Пагранічны



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *