У Бераставіцы ўрачыста праводзілі прызыўнікоў

Лента новостей

IMG_5030 IMG_5031IMG_5051 IMG_5058 IMG_5065 IMG_5073 IMG_5078 IMG_5083 IMG_5091 IMG_5104З 16 мая пачалася адпраўка ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь маладога папаўнення сёлетняга прызыву. А напярэдадні, 15 мая, у актавай зале Бераставіцкага ліцэя ўрачыста праводзілі на службу прызыўнікоў з Бераставіцкага раёна.
У зале сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, бацькі і сябры будучых салдат, навучэнцы ліцэя, каб выказаць пажаданні шчаслівай службы навабранцам.
Шчырыя і пранікнёныя словы прызыўнікі пачулі ад намесніка ваеннага камісара Бераставіцкага раённага ваеннага камісарыята капітана Віталія Ігнатовіча, старшыні раённага Савета дэпутатаў Міхаіла Пісарыка, намесніка старшыні раённага савета ветэранаў Мікалая Пацэнкі і маці будучага салдата Алены Хоміч. Ад імя ўсіх прызыўнікоў выступіў Сяргей Бубенін, які паабяцаў, што ўсе будучыя салдаты адказна выканаюць ускладзеныя на іх абавязкі па абароне сваёй Радзімы.
Прызыўнікі атрымалі памятныя падарункі ад раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, а работнікі культуры падарылі ім цудоўны канцэрт.
IMG_5114Дарэчы, у гэты прызыў адпраўляюцца на службу 29 юнакоў з нашага раёна. IMG_5101Службу будучыя салдаты будуць праходзіць пераважна ў пагранічных і ўнутраных войсках, а таксама і іншых падраздзяленнях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, два прызыўнікі будуць служыць у рэзерве.
IMG_5036Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *