Набліжаецца касавіца

Лента новостей

senokos2Майскія дажджы паспрыялі буйнаму росту траў. У гаспадарках Бераставіччыны рыхтуюцца да першага ўкосу.
У СВК “Пархімаўцы”, напрыклад, пад шматгадовыя травы адведзена 590 гектараў і пад палепшаныя сенажаці — 437. Люцэрна і канюшына – незаменныя бабовыя для жывёлы, яны сапраўдная скарбонка расліннага бялку. А злакавыя травы лёгка нарыхтоўваюцца, даюць энергію і паляпшаюць абмен рэчываў у арганізме. Якасныя кармы – залог поспехаў у жывёлагадоўлі.
На касавіцы ў гэтай гаспадарцы будзе працаваць вопытны механізатар Уладзімір Ваўчок. Норму ён на сваёй айчыннай касілцы кожны сезон перавыконвае, а дапамагаць яму будзе на другой касілцы, таксама беларускай вытворчасці, механізатар Віктар Паўтарак. Калі не перашкодзяць дажджы, першы ўкос тут плануюць завяршыць у аптымальны тэрмін. Менавіта гэта для выдатнай якасці кармоў патрабуюць сучасныя тэхналогіі.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *