Выхаванцы Бераставіцкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ўдзельнічалі ў конкурсе «Усе разам»

Лента новостей

22«Усе разам»– так называўся раённы этап конкурсу, які прайшоў на базе цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

– Конкурс садзейнічаў стымуляванню рухальнай актыўнасці, удасканаленню фізічных навыкаў, павышэнню адаптацыйных магчымасцей дзяцей з асаблівасцямі развіцця, – кажа сацыяльны педагог цэнтра Аксана Цар. – Спартыўныя эстафеты выклікалі ва ўдзельнікаў нават сапраўдны азарт. Дзеці старанна выконвалі розныя практыкаванні, з асаблівай цікавасцю “збіралі” ўраджай яблыкаў і груш.
А пераможцамі былі прызнаны Арцём Пабядзінскі і Кацярына Цякала. Яны і ўдзельнічалі ў абласным этапе гэтага надзвычай цікавага конкурсу “Усе разам”. Адбыўся ён у Гродне. Нашы юныя землякі паспяхова выступілі ў розных практыкаваннях і былі ўзнагароджаны спецыяльна вырабленымі медалямі, дыпломам і прызамі ўдзельнікаў конкурсу.
Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *