Першы квартал 2014 года для РУСП “Масаляны” быў удалым

Лента новостей Сельское хозяйство

IMG_3377-300x224У гаспадарках краіны надаецца пільная ўвага стабіль­наму нарошчванню вытворчасці прадукцыі ў аграрным сектары.
У РУСП “Масаляны”, напры­клад, па словах галоўнага эканаміста Мікалая Сыса, першы квартал гэтага года быў удалым. Рост вытворчасці валавой прадукцыі склаў 103,3 працэнта ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Такі рост дасягнуты за кошт павелічэння вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Малака атрымалі больш на 3,9 працэнта, мяса – на 1,7 працэнта.
Надой на карову дасягнуў 2038 кілаграмаў (плюс 66 кілаграмаў). Гэта вельмі добры паказчык, такіх не так шмат у рэспубліцы. Можна канстатаваць, што дзякуючы своечасовай мадэрнізацыі, новым тэхналогіям, матэрыяльнай зацікаўленасці людзей у выніках сваёй працы і моцнаму “чалавечаму фактару” гаспадарка набліжаецца да вынікаў еўрапейскіх фермераў. Развіццё малочнай жывёлагадоўлі ідзе добрымі тэмпамі. Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы склала 769 грамаў.
Малака ў першым квартале рэалізавалі 1946 тон, што больш на 7,1 працэнта. Гатункам “экстра” здалі 59 працэнтаў, вышэйшым – 40 працэнтаў.
Мяса бычкоў, кароў рэалізавана на мясакамбінат 134 тоны з сярэдняй вагой адной галавы 537 кілаграмаў, а вышэйшай укормленасцю – 77 працэнтаў ад здадзенай буйной рагатай жывёлы.
Ад рэалізацыі малака і мяса ў РУСП “Масаляны” ў першым квартале атрымалі выручкі 13 мільярдаў 327 мільёнаў рублёў. Гэта на 4 мільярды 178 мільёнаў рублёў больш, чым за першы квартал мінулага года. Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі дасягнуў 2 мільярдаў 789 мільёнаў рублёў. Важкая прыбаўка пацягнула на 987 мільёнаў рублёў.
Рэнтабельнасць рэалізацыі прадукцыі наблізілася да 33,3 працэнта. Гэта на 2,3 працэнта больш, чым было летась.
Выкажу і сваю асабістую пазіцыю. У рэспубліканскім друку, у прыватнасці ў “Сельскай газеце”, можна азнаёміцца з паказчыкамі сельгаскааператываў усіх абласцей краіны. Каб больш было такіх гаспадароў, як нашы землякі, эфектыўней развіваўся б аграрны сектар у цэлым. Праблемы і цяжкасці ёсць ва ўсіх, галоўнае крок за крокам іх пераадольваць.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *