Тэхагляд у Бераставіцкім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафе­сія­нальным ліцэі

Лента новостей

IMG_0043Традыцыйным мерапрыемствам, накіраваным на своечасовую падрыхтоўку сельскагаспадарчай тэхнікі, з’яўляецца тэхагляд трактароў, прычэпаў да іх і самаходных машын. Ён праводзіцца на аснове правіл, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2008 года № 630 “Аб рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2008 года “Аб дарожным руху”, і ў мэтах вызначэння тэхнічнага стану машынна-трактарнага парку, наяўнасці ў механізатараў адпаведных пасведчанняў, кантролю за своечасовасцю праходжання медыцынскага агляду і забеспячэння бяспекі дарожнага руху.
Па выніках тэхагляду, які адбыўся нядаўна, у сельгас­арганізацыях Бераставіччыны прайшлі адпаведную праверку і прызнаны спраўнымі 96 працэнтаў трактароў і самаходных пагрузчыкаў і 86 працэнтаў трактарных прычэпаў.
— У Бераставіцкім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафе­сія­нальным ліцэі добра пад­рыхтаваліся, — з задавальненнем адзначыў начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Анатолій Станкевіч. — Усе 7 адзінак тэхнікі, якая выкарыстоўваецца на палявых работах і ў працэсе навучання будучых механізатараў, былі спраўныя.
Мне ўдалося пабачыць сваімі вачамі, як ад душы пастараліся ў гэтай навучальнай установе. Тэхніка, пастаўленая ў адну прыгожую лінію, выглядала як новая. А свой уклад у яе падрыхтоўку ўнеслі намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Іван Талай, старшы майстар Андрэй Жук з майстрамі вытворчага навучання Браніславам Антушэвічам, Дзмітрыем Курылам, Уладзімірам Дзешкам, Станіславам Марцішэвічам і механікам Валянцінам Талочкам.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *